Леў Міхайлавіч Эльстон

(Пасля перасылкі з Л. Эльстон)

Леў Міхайлавіч Эльсто́н (25 лютага 1900, г. Мікалаеў, Херсонская губерня, Расійская імперыя, цяпер Украіна — 3 жніўня 1986) — беларускі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Карэліі (1946).

Леў Міхайлавіч Эльстон
Дата нараджэння 25 лютага (9 сакавіка) 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1986(1986-08-03) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія драматург

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1921 годзе драматычную студыю ў Адэсе пад кіраўніцтвам М. І. Сабальшчыкова-Самарына.

З 1924 года арганізатар і кіраўнік Уральскага рабочага рэалістычнага тэатра ў Свярдлоўску. Узначальваў тэатры ў Тамбове (1937—1944), Сімферопалі (1944—1949), Кіраве (1949—1953), Арле (1958—1962). З 1958 года галоўны рэжысёр, у 19621964 гадах рэжысёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра.

Творчасць

правіць

Сярод лепшых пастановак у Гомельскім тэатры: «Порт-Артур» паводле А. Сцяпанава (1958), «Зімовая казка» (1958) і «Рамэа і Джульета» (1962) У. Шэкспіра, «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі (1959), «Імем рэвалюцыі» М. Шатрова, «Угрум-рака» паводле В. Шышкова (абедзве 1960), «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка, «Акіян» А. Штэйна, «Крэдыт у Нібелунгаў» Ф. Куна (усе 1961), «Інтэрвенцыя» Л. Славіна (1963), «Сакрэты фірмы „Клеменс і сын“» М. Вірты (1964).

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць