Макар Ксенафонтавіч Шалай

Макар Ксенафонтавіч Шалай (17 лютага 1906, в. Цельцы, цяпер Расонскі раён, Віцебская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, БССР, СССР) — беларускі літаратурны крытык.

Макар Ксенафонтавіч Шалай
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Макар Ксенафортавіч Шалаеў
Дата нараджэння 17 лютага 1906(1906-02-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (31 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратурны крытык
Грамадская дзейнасць
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 17 лютага 1906 года ў вёсцы Цельцы. Скончыў партшколу ў Віцебску. У 1925-26 сакратар Народнага дома пры выканкаме Расонаў. Член Беларускай літаратурна-мастацкай камуны (1927-28). Друкаваўся ў часопісе «Росквіт». Працаваў у газеце «Чырвонаармейская праўда». Выступаў з рэцэнзіямі на творы П. Брoўкі, А. Александровіча, Я. Скры­гана, Г. Брэскай і інш. У 1928 паступіў у БДУ (пры дапамозе наркама асветы А. Баліцкага і П. Шукайлы). З успамінаў Я. Скры­гана:

  Я жыў з Макарам Шалаем, чалавекам нястрымнага запалу спрэчак. Ён назубок ведаў класікаў марксізму, Чарнышэўскага, Герцэна, Дабралюбава, Пісарава, Пляханава і логікай іх мыслення збіваў з ног любога праціўніка. Ён не мысліў сябе без спрэчак і шукаў толькі такога асяроддзя…

Мы, асабліва Макар Шалай і Апанас Сідарэнка, заспрачаўшыся па якой кнізе ці па якому пытанню эстэтыкі, маглі забыць на абед, на вячэру, хапацца за чубы, прасядзець усю ноч, плаваючы ў сінім дыме…

 

З восені 1928 — чалец Маладняка, потым БелАППа.

Першы арыштПравіць

Арыштаваны 15 сакавіка 1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Пасля катаванняў вызвалены з дыягназам шызафрэнія. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. У сярэдзіне 1930-х г. выкладаў літаратуру ў Расонскай СШ. Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Другі арышт і расстрэлПравіць

Другі раз арыштаваны 17 лістапада 1936, верагодна, у горадзе Расоны Віцебскай вобласці. Перавезены ў Мінск. З успамінаў С. Грахоўскага:

  З «амерыканкі», унутранай турмы НКВД у Мінску, мяне перавялі ў старую турму на вуліцы Валадарскага. Пасля адзіночкі ў «амерыканцы», дзе я амаль развучыўся гаварыць, у вялікай «замкавай» камеры, нягледзячы на глыбокую ноч, мяне сустрэлі — бог ты мой! — сябры-пісьменнікі Сяргей Дарожны, Сымон Куніцкі, Макар Шалай… На прагулку нас выводзілі ў турэмны двор, які быў разбіты на маленькія клетачкі метраў па дваццаць — дваццаць пяць. У гэтых клетках мы і хадзілі кругам… Кругам у клетках…  

Асуджаны 28 кастрычніка 1937 тройкай НКУС як «член антысавецкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да смяротнага пакарання з канфіскацыяй маёмасці.

РэабілітацыяПравіць

Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20 ліпеня 1957. Асабовая справа Ш. № 6742-п захоўваецца ў архіве КДБ Віцебскай вобласці.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2022.