Максіміліян Маркс
Максіміліян (Максімілян, Максімільян) Восіпавіч Маркс (7 (19) кастрычніка 1816, Віцебск — 1893, Енісейск) — удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчык Сібіры, прыродазнавец, мемуарыст, метэаролаг. Член Рускага геаграфічнага таварыства.
Максіміліян Маркс | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 (19) кастрычніка 1816 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1893 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | настаўнік, натураліст, метэаролаг, мемуарыст |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскую гімназію (1834). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, але не скончыў яго. У 1857 годзе здаў экзамен на натуральным аддзяленні фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта на званне настаўніка геаграфіі. З 1858 года выкладчык у Смаленску, пазней у 4-й Маскоўскай гімназіі. У снежні 1863 года арыштаваны па падазрэнні ў сувязі з паўстанцамі і за спачуванне ссыльным-палякам, да лютага 1864 года зняволены ў Трубяцкім бастыёне Петрапаўлаўскай крэпасці. Вызвалены пад тайны нагляд паліцыі. Зноў арыштаваны ў 1866 годзе па справе Д. Каракозава аб замаху на Аляксандра II. Асуджаны 24 верасня 1866 года за пасобніцтва замаху, прадстаўленне сродкаў тайнаму рэвалюцыйнаму таварыству «Арганізацыя» і ўкрывальніцтва палітычных злачынцаў-палякаў, да пазбаўлення ўсіх правоў і ссылкі ў Сібір. Паселены ў Кежамскай воласці Енісейскай губерні. З 1868 года жыў у Енісейску. У 1877 годзе атрымаў дазвол пасяліцца ў Екацярынаслаўскай губерні, але з-за хваробы дазвол не выкарыстаў. У лютым 1879 года М. Марксу вернуты ўсе правы, з-пад паліцэйскага нагляду вызвалены ў 1880 годзе з дазволам жыць паўсюдна, апроч сталіц, сталічнай і Таўрычаскай губерняў.
Памёр у Енісейску.
Навукова-даследчая дзейнасць
правіцьЗаснаваў у Енісейску першую ў Сібіры метэастанцыю і 12 гадоў праводзіў на ёй назіранні. Зрабіў прамеры глыбінь і шырыні Енісея. Склаў табліцы часу для гарадоў Енісейскай губерні. Па прапанове прафесара А. Нордэншэльда займаўся назіраннямі над касмічным пылам і даказаў яго існаванне. Перадаў прафесару Нордэншэльду, калі той праязджаў праз Енісейск, свае вялікія зборы раслін з ваколіц горада, пазней калекцыя была апрацавана В. Шойтцам. Аўтар прац пра клімат Сібіры («Записки Императорской Академии наук», 1887, т. 55), запісак пра К. Касовіча («Русская старина», 1886, т. 52), М. Буташэвіча-Петрашэўскага («Русская старина», 1889, т. 62).
Пакінуў успаміны пра Віцебск 1820—1830-х гадоў.
Адзначаны залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства (1878) за навуковую дзейнасць.
Бібліяграфія
правіць- Записки старика: Витебск с 1821 по 1840 гг. // Віцебскі сшытак. № 1—3, 1995—1997.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 121. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 77. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2. — C. 390.
- Горнак, В. В. Витеблянин М. Маркс и его «Записки старика» / В. В. Горнак // Белорусское Поозерье: Язык и духовная культура / А. М. Мезенко [и др.]. — Мн., 2001. — С. 165—177.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- А. Л. Беларускі гутарнік Піліп Смуры // Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні. Вільня, 1933;
- Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. Кісялёў, Г. В. Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с. — С. 56—60;
- Зайцаў М., Шчарбакоў С. Гістарычныя замалёўкі віцябчаніна // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1984, № 3;
- Маркс Максимилиан Осипович // Деятели революционного движения в России: биобиблиографический словарь: От предшественников декабристов до падения царизма: [В 5 т.]. — М.: Изд-во Всесоюзного общества политических каторжан и ссыльно-поселенцев, 1927—1934. — Т. 1. От предшественников декабристов до конца «Народной воли». Ч. 2. Шестидесятые годы. — 1928. — XVI с., 496 стб.
- Маркс Максимилиан Осипович // Сибирская советская энциклопедия. В 4 т. Т. 3 / под ред. Б. З. Шумяцкого. — Новосибирск: Западно-Сибирское отделение ОГИЗ, 1933. — 804 с.: ил.