Максім Фёдаравіч Болбас
Максім Фёдаравіч Бо́лбас[1] (1 ліпеня 1918 — 1 красавіка 1997) — вучоны, эканаміст і гісторык, доктар эканамічных навук (1984), прафесар (1985).
Максім Фёдаравіч Болбас | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1997 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Навуковая сфера | эканоміка, гісторыя |
Месца працы | Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Інстытут эканомікі АН БССР, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Слабодка (зараз у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З 1934 года З 1934 г. на педагагічнай рабоце ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР і Камчацкай вобласці РСФСР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — член Брожскага падполля, партызан атрада імя С. М. Кірава ў Мінскай вобласці. З 1944 года дырэктар школы ў Баранавіцкай вобласці, выкладчык у Бабруйскім педагагічным вучылішчы, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Формы и стадии развития промышленности в дореформенной Белоруссии»[2]. З 1968 г. М. Ф. Болбас у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце, у 1979—1984 гг. загадчык кафедрай палітычнай эканоміі. У 1984 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1900 гг.)»[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаймаўся даследаваннямі эканамічнай гісторыі Беларусі, развіцця прамысловасці ў перыяд да Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Сярод апублікаванага:
- Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). — Мн.: Наука и техника, 1966.
- Промышленность Белоруссии, 1860—1900 гг. — Мн.: Издательство БГУ, 1978.
- Прамысловасць дарэвалюцыйнай Беларусі / аўтар-складальнік М. Ф. Болбас. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1988.
- Помнікі навукі і тэхнікі Беларусі. — Мінск : Полымя, 1990. (разам з А. Л. Кіштымавым).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені ў 1985 годзе[2].
Зноскі
- ↑ Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 120. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ а б в Болбас, Максим Фёдорович // PeopleLife.RU (руск.)
Літаратура
правіць- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 120. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.