Мак снатворны

(Пасля перасылкі з Мак-цякун)

Мак снатворны[3] (Papaver somniferum) — старажытная культурная расліна сямейства макавых, дзікарослая не трапляецца.

Мак снатворны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papaver somniferum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18894
NCBI  3469
EOL  594796
GRIN  t:406377
IPNI  673724-1
TPL  kew-2561497

Назва правіць

Мак снатворны, відук, мак праўдзівы[4], мак-самасей[5], мак, харошы мак[3], мак-цякун[6].

Батанічнае апісанне правіць

Шызая аднагадовая расліна вышынёй 80—150 см, з млечным сокам, стрыжнёвым коранем і прамастойным слабагалінастым сцяблом. Лісце падоўжана-яйцападобнае, надрэзана-лопасцевае, з хвалістымі востра- і няроўназубчастымі краямі; верхняе сядзячае, сцяблоабдымнае, з сэрцападобнай асновай, ніжняе кароткачаранковае, у разетцы. Кветкі буйныя, адзіночныя (да 20 на адной расліне), рознага колеру (белы, ружовы, светла-фіялетавы, пурпуровы або ярка-чырвоны), простыя, іншы раз махрыстыя, з доўгімі (4—6 см) пялёсткамі, часта з цёмна-фіялетавай, цёмна-чырвонай або светлай плямай каля іх асновы. Каробачка голая, шырокаяйцападобная або акруглая, з 7—15-прамянёвым рыльцам. У насенні 40—55 % тлустага алею. Млечны сок ядавіты, багаты алкалоідамі.

Пашырэнне правіць

Радзіма — Міжземнамор’е. Культывуецца як каштоўная лекавая (медыцынская сыравіна для атрымання опію), дзеля насення (атрымліваюць алей і гатуюць розныя кулінарныя вырабы) і дэкаратыўная (мае шматлікія прыгожыя сарты) расліна. На Беларусі сустракаецца ў агародах, каля жылля, як пустазелле на палях, засмечаных месцах; цвіце ў чэрвені—ліпені.

З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Определен список наиболее опасных растений (руск.)

Літаратура правіць