Адкрыць галоўнае меню
Паўднёвы фасад царквы

Малдаві́ца (рум.: Mănăstirea Moldoviţa) – праваслаўны жаночы манастыр, размешчаны ў вёсцы Ватра-Малдавіцэй(рум.) бел., павета Сучава (Румынія). Манастыр Малдавіца з'яўляецца адным з найстарэйшых у Малдове.

ГісторыяПравіць

Дакладная дата ўзнікнення манастыра невядома, але традыцыя звязвае яго з часамі гаспадароў Мушацінаў. У пачатку XV стагоддзя Аляксандр Добры пабудаваў першы манастыр у Малдавіцы на беразе аднайменнай ракі(рум.) бел.. Мясціна была размешчана далёка ад паселішчаў, пасярод лесу. Першы дакументальны ўспамін пра манастыр датуецца 1402 годам. Тым не менш, няма ніякіх звестак, якія б паказваюць, калі і як манастыр быў разбураны, але, магчыма, ён быў знішчаны ў пачатку XVI стагоддзя ў выніку землетрасення.

Ад першай старажытнай царквы засталіся толькі руіны каменнага падмурка. Гэты храм быў пабудаваны з вялікіх каменных блокаў, меў у плане форму трыконха. Першапачаткова ў ім былі толькі алтар, наас і вузкі пранаас. Калі манаская абшчына павялічылася, другі наас, нашмат большы, быў пабудаваны ў заходняй частцы будынка. Як і іншыя манастыры, пабудаваныя ў першым стагоддзі існавання Малдовы, такіх як Пработа(рум.) бел. і Хумор(рум.) бел., Малдавіца была заснавана гаспадаром Пятром Рарэшам. Новая царква была ўзведзена ў 1532 годзе на іншым месцы, з некалькіх соцен метраў вышэй ракі.

 
Брама-вежа

У 1537 годзе царква манастыра Малдавіца была распісана звонку і знуты. У 1607 годзе епіскап Яфрэм Рэдэўцкі вырашыў умацаваць комплекс трыма вежамі.

У 1650 годзе манастыр Малдавіца быў разрабаваны, выкрадзена шмат кніг і рукапісаў. У час руска-турэцкай вайны 1768 – 1774 гадоў манастыр быў зачынены аўстрыйцамі. Адной з прычын было жаданне завалодаць лясамі і ўласнасцю манастыра. Настаяцель манастыра Бенедыкт Тэадоравіч спрабаваў пераканаць імператрыцу Кацярыну II не зачыняць манастыр, але безвынікова. Пасля Першай сусветнай вайны манастыр Малдавіца быў адноўлены як жаночы. У часы камуністычнага рэжыму ён быў адрэстаўраваны на дзяржаўныя сродкі, а ў 1980-х былі праведзены працы па ўмацаванні яго пабудоў. Сёння манастыр налічвае каля 60 манашак, і з'яўляецца помнікам сусветнага значэння і знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА.

АрхітэктураПравіць

 
Паўночны фасад
 
Экзанартэкс

Як пацвярджае і памятны надпіс, размешчаны на паўднёвым боку Дабравешчанскай царквы, яе кцітарам быў Пётр Рарэш. Царква мае ў плане форму трыконха з трыма апсідамі, якая выкарыстоўваецца ва ўсіх манастырскіх пабудовах. План царквы – падоўжны, і, акрамя алтара, нааса і пранааса, у яго ўваходзяць крыпта і экзанартэкс. Наас увянчаны вытанчанай васьміграннай вежай з чатырма вокнамі, а над крыптай сворана «тайніца» — маленькая патаемная каморка, у якой захоўвалася казна. Адметнай асаблівасцю храма з'яўляецца экзанартэкс – аркадная галерэя з шырокімі праёмамі. Вялікія фасады – гладкія, за выключэннем невялікай колькасці ніш, якія апяразваюць увесь храм. Тры апсіды ўпрыгожаны высокімі нішамі, якія амаль дасягаюць карнізаў. У пранаасе чатыры вялікія гатычныя акны. Астатнія пяць вокнаў значна меншыя, з менш вострымі аркамі і з крыжовай раскладкай у квадратнай раме.

Манастыр умацавана трыма вежамі. Вежа-брама і вежа на паўднёва-ўсходнім вугле – квадратныя, а вежа на паўночна-ўсходнім вугле – круглая.

 
Будынак манастырскага музея

У паўночна-заходнім боку ад царквы знаходзіцца двухпавярховы будынак, у якім захоўвалася казна. У наш час у гэтым будынку знаходзіцца манастырскі музей. У музеі захоўваюцца неацэнныя рукапісы XV стагоддзя, якія змяшчаюць шмат інфармацыі пра арганізацыю манастырскай школы і агульную культурную дзейнасць манастыра Малдавіца да 1500 года. Тут жа можна ўбачыць цудоўнае гаспадарскае крэсла часоў Пятра Рарэша, якое лічыцца найбольш каштоўнай працай гэтага тыпу ў Малдове. Неацэнныя і вышыўкі XV стагоддзя, падораныя Штэфанам Вялікім.

У Малдавіцы пахаваны адзін з кцітараў манастыра – епіскап Яфрэм Рэдэўцкі.

РоспісыПравіць

 
Роспіс бакавой апсіды
 
Фрагмент роспісу
 
Пранаас

Царква манастыра Малдавіца была звонку і знуты. Экстэр'ерны роспіс Дабравешчанскага храма захаваўся лепш, чым у іншых цэрквах Букавіны. На паўднёвым і ўсходнім фасадзе захаваліся роспісы, стовраныя ў часы кіравання Пятра Рарэша. Пад самым дахам размешчаны 105 ніш, кожная з выявай анёла. На заходнім слупе, з левага боку ад уваходу і наверсе паўднёвага фасада знаходзяцца выявы трох святых воінаў на конях, з мячом ці дзідай у руках. Вышэй усіх знаходзіцца выява Святога Георгія, ніжэй – Святога Дзмітрыя і Святога Меркурыя.

Па традыцыі, на паўднёвым фасадзе размешчаны акафіст. 24 страфы рэлігійнага гімна ахопліваюць чатыры рэгістры.

Фарбы, якімі карысталіся мастакамі Сярэднявечча, захавалі сваю насычанасць. Жоўты колер Малдавіцы амаль такі ж знакамітым, як сіні колер манастыра Варанец. Калі глядзець здалёку, немагчыма адрозніць сілуэты і контуры, і ўвесь роспіс манастырскага комплексу зліваецца ў спакойныя плямы, у гарманічнае спалучэнне жоўтага і блакітна-нябеснага колераў.

СпасылкіПравіць