Марк Міхайлавіч Моін
Марк Міхайлавіч Мо́ін (10 мая 1903, в. Рыебіні, Латвія — 13 лютага 1969) — беларускі тэатральны акцёр, рэжысёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940).
Марк Міхайлавіч Моін | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 10 мая 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лютага 1969 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Юдзіф Самойлаўна Арончык |
Адукацыя | |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1926 годзе Беларускую драматычную студыю ў Маскве. У 1926—1949 гадах працаваў у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі, у 1943 годзе ўзначальваў тэатральную франтавую брыгаду, у 1949—1956 гадах у Беларускай дзяржаўнай эстрадзе, з 1956 года рэжысёр Беларускай рэспубліканскай студыі тэлебачання[1].
Творчасць
правіцьАртыст героіка-рамантычнага плана. Лепшыя ролі: Фрацдоса («Авечая крыніца » Лопэ дэ Вэгі), Скапэн («Хітрыкі Скапэна » Мальера), Фабрыцыо («Карчмарка » К. Гальдоні), Ботвін («Ботвін» А. Вявюркі), Гірш («Паўстанне ў гета» П. Маркіша ). Сярод тэлепастановак: «Суд» У. Галубка, «У пошуках радасці» В. Розава і «Наталя» паводле Я. Скрыгана (1958)[1].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з беларускай актрысай Юдзіф Арончык меў сына Віктара.
Зноскі
- ↑ а б Моін Марк Міхайлавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Літаратура
правіць- Мо́ін Марк Міхайлавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.