Юдзіф Самойлаўна Арончык
Юдзіф Самойлаўна Аро́нчык[1] (19 снежня 1908, Мінск — 3 чэрвеня 1993) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1938).
Юдзіф Самойлаўна Арончык | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 снежня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1993 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Марк Міхайлавіч Моін |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926, яўрэйская секцыя). Працавала ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР (да 1949 года). У 1950—1956 гады ў Тэатры драмы і камедыі пра Белдзяржэстрадзе. У 1970—1990 гадах мастацкі кіраўнік Мінскага народнага тэатра мімікі і жэсту Беларускага таварыства глухіх.
Творчасць
правіцьМастацтва Арончык вызначалася разнастайнасцю фарбаў у абмалёўцы характараў, глыбокім пранікненнем у псіхалогію персанажаў. З лепшых роляў: Вера Паўлаўна («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Голда («Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема), Лаўрэнсія («Фуэнтэ Авехуна » Лопэ дэ Вэгі), Мірандаліна («Карчмарка » К. Гальдоні).
Сям’я
правіцьУ шлюбе з беларускім акцёрам Маркам Моінам мела сына Віктара.
Зноскі
Літаратура
правіць- Аро́нчык Юдзіф Самойлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 502. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).