Маруна лжывая

від раслін

Маруна лжывая[3], Маруна Вайяна[4], Маруна Ваяна[5] (Galium spurium) — від раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы, Азіі, Канадзе.

Маруна лжывая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Galium spurium L., Sp. Pl. 1: 106 (1753)

Сінонімы
Galium vaillantii DC.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34926
NCBI  1117032
EOL  1110448
IPNI  750665-1
TPL  kew-87547

Назва правіць

Маруна лжывая, дзяргун, макрыца цвятная, макрэц, павіліца[6][7][8].

Апісанне правіць

Слабая павойная аднагадовая трава 0,3—1,8 м даўжынёй з калючымі, але часам аголенымі сцебламі. Лісце і прылісткі растуць кольцамі па 6—8, пласціны лінейна-ланцэтныя, звужаныя пры аснаванні, памерам 1—4(4,7) см × 1—3(6) мм, з ніткападобным кончыкам на верхавіне, ля аснавання клінаватыя, палі і цэнтральная жылка з грубымі калючкамі, што робіць усю расліну учэпістай[9].

Суквецці (паўпарасонікі) 1—9-кветкавыя, але часам са шматлікімі пладамі, якія растуць у вузлах асноўнага сцябла ці галоўных галін; кветаножкі 0-3.2(3.7) см даўжынёй. Чашачка апушаная або голая. Вяночак зелянява-белай, белай, зялёнай або жаўтлявай афарбоўкі, 1—2 мм шырынёй; трубка 0,3—0,4 мм даўжынёй; пялёсткі 0,7—1,1 × 0,5—0,6 мм. Плады пакрытыя кручкападобнымі валасінкамі, без грудкоў (вельмі рэдка з грудкамі) або голыя[5][9]. Плод — 2-дольны схізакарп, плодалісцікі паўсферычныя, 2-3 мм шырынёй[10].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы, Азі, Паўночнай Амерыцы: Канадзе[9].

Ва Украіне расце ў зарасніках кустоў, як пустазелле ў пасевах і садках — на ўсёй тэрыторыі[5].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 57. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 57. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Galium vaillantii DC.
  5. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 261. (руск.) (укр.)
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  9. а б в plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  10. luontoportti.com. (англ.)

Спасылкі правіць

  • Подмаренник ложный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)