Марцін Чаховіц

(Пасля перасылкі з Марцін Чаховіч)

Ма́рцін Чахо́віц (польск.: Marcin Czechowic; лістапад 1532, Збоншынь, Польскае каралеўства ― лістапад 1613, Люблін, Рэч Паспалітая) ― польскі тэолаг, ідэолаг левага крыла радыкальна-рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім.

Марцін Чаховіц
Marcin Czechowic
Род дзейнасці пратэстанцкі мысляр
Дата нараджэння 1532(1532)
Месца нараджэння Збоншынь
Дата смерці 1613(1613)
Месца смерці Люблін
Грамадзянства
Веравызнанне Анабаптызм
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чаховіц рэпрэзентаваў радыкульную плябейскую плыню ў руху польскіх братоў. Быў адным з піянераў пацыфізму ў Рэчы Паспалітай. Прапагандаваў поўную забарону забойстваў (таксама жывёл).

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям'і рамесніка[1]. Навучаўся ў збоншынскай парафіяльнай школе, каталіцкай семінарыі ў Познані, пасля накіраваны ў Лейпцыгскі ўніверсітэт. Да 1555 служыў ксяндзом у Курніку, аднак быў вымушаны пакінуць служэнне праз сваю прыхільнасць да пратэстанцтва[1].

У 1559 годзе на запрашэнне магната Мікалая Радзівіла Чорнага прыехаў у Вільню, дзе заняў пасаду настаўніка школы пры мясцовым кальвінісцкім зборы, які знаходзіўся пад патранатам Радзівіла. Тут пад уплывам ідэй Пятра з Ганёндза пачаў схіляцца ў бок радыкальнага напрамку Рэфармацыі — антытрынітарызму.

У чэрвені 1561 на заданне Радзівіла ездзіў у Швейцарыю да Жана Кальвіна з мэтай прымірыць яго з Джорджыа Б’яндратам, якога Кальвін вінаваціў у прапагандзе ідэй Мігеля Сервета, тады як сам Радзівіл яму сімпатызаваў. Прыбыўшы ў верасні ў Цюрых, Марцін прывёз з сабой лісты і шчодрыя падарункі ад свайго патрона. За тры дні перабывання ў месце Чаховіц даведаўся ў вядомага пратэстанцкага школьнага настаўніка апісанне парадкаў мясцовай школы, якія планаваў выкарыстаць як узор для стварэння падобнай навучальнай установы ў Вільні. Па дарозе дадому наведаў Маравію, дзе азнаёміўся з ладам жыцця аднае з анабаптысцкіх грамадаў.

Вярнуўшыся ў Вільню, пачаў прамаўляць у кальвінісцкім зборы ў духу сацыяльнага радыкалізму. Акрамя прапаведнцкай дзейнасці, браў удзел у сінодах літоўскіх антытрынітарыяў, дзе выступаў у абарону вучэння анабаптыстаў, чым выклікаў нездавальненне ўмераных антытрынітарыяў. У 1564 адбыўся яго трохдзённы дыспут з Мікалаем Вяндгоўскім, на падставе якога Чаховіц падрыхтаваў трактат «Трохдзённы дыспут пра хрышчэнне дзяцей», з прычыны смерці князя Радзівіла апублікаваны толькі ў 1583 годзе[2].

З-за ціску з боку кальвіністаў і магістрату быў вымушаны пакінуць Вільню і замешкаў у Куявіі, у маёнтку Яна Немаеўскага, які, з'яўляючыся кальвіністам, пад яго ўплывам схіліўся да антытрынітарызму. У маёнтку Немаеўскага Чаховіц заснаваў грамаду, сябры якой каля 1570 года адмовіліся ад усіх займаных дзяржаўных пасад і прадалі маёмасць, раздаўшы грошы бедным. Разам з Немаеўскім Чаховіц перабраўся ў Люблін, дзе разам зладзілі буйную грамаду польскіх братоў.

Па смерці Немаеўскага ў 1598 Чаховіц пад ціскам сацыніянаў сышоў з пасады міністра збору, аднак да сканчэння жыцця працягваў весці з імі палеміку, гэтаксама як і з кальвіністамі і езуітамі. Так, у 1578 і 1581 гадах ён дыскутаваў у Лоску з Сымонам Будным, у 1582 прысутнічаў у Любчы на разглядзе справы Буднага, у 1603 на сінодзе ў Ракаве палемізаваў з Фаўстам Соцынам[1][3].

Памёр у беднаце і забыцці[1]. Працяглы час імя Чаховіца не згадвалася і ў гістарычнай літаратуры, пакуль у 1962 Джордж Уільямс не апублікаваў пра яго ў філадэльфійскім пратэстанцкім часопісе артыкул, неўзабаве перадрукаваны ў выданні польскай Акадэміі навук.

Погляды правіць

 
Тытульныя старонкі «Хрысціянскіх размоў» Чаховіца ў экспазіцыі Піньчаўскага музея

Выступаў супраць прыгонніцтва, адмаўляў свецкую ўладу і царкву, асуджал хрышчэнне немаўлят. Веру лічыў асабістай справай чалавека, патрабаваў рэлігійнай верацярплівасці. Прапаведаваў пацыфізм, сацыяльную роўнасць. Лічыў Ісуса Хрыста не Богам, а бесправінным чалавекам, які паходзіў ад Святога Духа, быў абраны Богам у якасці Збаўцы, надзелены моцай здзяйсняць цуды і пасля смерці быў уваскрошаны Творцам[1].

Сачыненні правіць

  • Вершаваны пераказ Новага Запавету (1570)
  • «Хрысціянскія размовы» (Кракаў, 1575)
  • Пераклад Новага Запавету (Кракаў, 1577; адрэдагаванае выданне Ракаў, 1594).

Зноскі

  1. а б в г д Клімаў Ι. Чаховіц // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 742. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Абушенко В. Л. Чаховиц(недаступная спасылка) // Религия: Энциклопедия / сост. и общ. ред. А. А. Грицанов, Г. В. Синило. — Мн.: Книжный Дом, 2007. — 960 с — (Мир энциклопедий).
  3. Judah M. Rosenthal Marcin Czechowic and Jacob of Belzyce: Arian-Jewish encounters. ― 1966.

Літаратура правіць

  • Encyklopedyczny słownik sławnych Polaków / pod red. Jerzego Borowca. — Warszawa: Adam, 1996. — 503 с. — ISBN 9788385207900.
  • Grzegorz M. Chromik. Feudalni panowie Czechowic. — Warszawa: Tow. Przyjacio Czechowic-Dziedzic, 1997. — 106 с. — ISBN 978-8390341262.
  • Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny // . — Warszawa: PWN. — Т. 1, A-M. — ISBN 83-01-05368-2.
  • Szczucki L. Marcin Czechowic (1532—1613). — Warszawa, 1964.
  • The New Testament of Marcin Czechowic 1577 in University of California publications in modern philology. — Berkeley, University of California, 1989.

Спасылкі правіць