Адкрыць галоўнае меню

Марына Мікалаеўна Дзямідка

Марына Мікалаеўна Дзямідка (нар. 28 снежня 1960, в. Краснае, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар і педагог. Кандыдат педагагічных навук (2003), дацэнт (2006).

Марына Мікалаеўна Дзямідка
Дата нараджэння 28 снежня 1960(1960-12-28) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці архітэктар, педагог
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук[d] (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

БіяграфіяПравіць

Скончыла ў 1983 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1999 годзе — завочную аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі». У 19831993 гадах інжынер, архітэктар, старэйшы архітэктар праектнага бюро Галоўнага ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, у 19931998 гадах выкладчык Мінскага тэхналагічнага тэхнікума. З 1998 года ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі (РІПА), старэйшы выкладчык (1998—2005), дацэнт (2005), загадчык кафедрай агульнай і прафесійнай педагогікі (2005—2009). У 20092013 гадах у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным ўніверсітэце (БДТУ), працавала выконваючым абавязкі загадчыка кафедры ландшафтнага праектавання і садова-паркавага будаўніцтва (2009-11), дацэнт кафедры (2001-13). З 2013 года начальнік Цэнтра развіцця РІПА.

УзнагародыПравіць

Узнагароджана Ганаровымі граматамі РІПА (2004,2006), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), граматай БДТУ (2010).

Навуковая дзейнасцьПравіць

Старшыня бюро Рэспубліканскага метадычнага аб’яднання па прафесійна-педагагічнай адукацыі, член экспертнага савета РІПА, член спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх дысертацый, член навучальна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў вобласці прыродакарыстання і лясной гаспадаркі.

Удзельнік распрацоўкі будаўнічага каталога ЦІТП СССР — 4.2. (1990), Праграмы АНТП «Адукацыя і здароўе» (2007), выканаўца дзяржаўнай тэмы-замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Навукова-метадычнае забеспячэнне развіцця прафесійна-тэхнічнай адукацыі з улікам новай прафесійна-кваліфікацыйнай структуры падрыхтоўных кадраў» (2001), навукова-даследчай працы «Методыка і распрацоўка навучальна-метадычнага комплексу па адной навучальнай спецыяльнасці прафесійна-тэхнічнай адукацыі» (2003), кіраўнік эксперыментальнага праекта «Апрабацыя мадэлі навучальнага плана для ліцэйскай групы з паглыбленай прафесійнай падрыхтоўкай па інтэграваных прафесіях» (2007) па заданні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік навукова-даследчай працы «Правядзенне даследаванняў па добраўпарадкаванні жылых тэрыторый у сучасных умовах г. Мінска» (2011), «Удасканаленне навучальнага працэсу ва ўмовах сучаснага адукацыйнага асяроддзя па дысцыпліне „Асновы праектавання малога саду“ на аснове аналізу тэндэнцый развіцця малых садоў у Рэспубліцы Беларусь» (2011—2015).

Сфера навуковых інтарэсаў — падрыхтоўка кампетэнтнага спецыяліста на аснове рэфлексіўных адукацыйных тэхналогій; павышэнне прывабнасці прафесійнай адукацыі для моладзі; фарміраванне гатовасці педагогаў да дыферэнцыяванага навучання навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; прафесійная моўная інкультурацыя спецыялістаў. Аўтар больш як 60 друкаваных прац, у тым ліку 39 навуковых выданняў, 9 навучальных праграм, 8 навучальна-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку дапаможніка «Рысунак і перспектыва», 1 навучальнага дапаможніка[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Демидко Марина Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.