Мацяры́нскае возера — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Свіслач, за 18 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, 2 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Свіслач і 2,5 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Дружны.

Мацярынскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 167 м[1]
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,9 км
Плошча 0,58 км²
Аб’ём 0,00075 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,09 км
Найбольшая глыбіня 1,7 м
Сярэдняя глыбіня 1,3 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Мацярынскае возера (Беларусь)
Мацярынскае возера
Мацярынскае возера
Мацярынскае возера (Мінская вобласць)
Мацярынскае возера
Мацярынскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульнае правіць

Плошча 0,58 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 3,09 км. Найбольшая глыбіня 1,7 м, сярэдняя — 1,3 м. Схілы катлавіны возера на поўначы пад лесам і хмызняком. Падчас паводкі сцёк з возера ў раку Свіслач.

У возеры водзяцца шчупак, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Карысныя ўласцівасці правіць

Мацярынскае возера з’яўляецца тарфяным і мае лекавыя ўласцівасці, з якіх адзначаюць:

  • лячэнне захворванняў апорна-рухальнага апарату;
  • лячэнне захворванняў палавых органаў;
  • лячэнне хранічнага прастатыту;
  • посттраўматычная рэабілітацыя;
  • спрыяльны ўплыў на нервовую сістэму;
  • спрыяльны ўплыў на скуру;
  • запаволенне працэсаў старэння.

Супрацьпаказанні для купання правіць

  • пры захворваннях сэрца;
  • пры інфекцыйных захворваннях;
  • пры алергічных і інш. хваробах;
  • пры захворваннях шчытападобнай залозы (тырэятаксікоз);
  • пры незагоеных ранах;
  • пры абвастрэнні хвароб.

Чуткі правіць

У часы СССР з нейкага НДІ прыязджалі для вызначэння глыбіні возера, але не здолелі гэтага зрабіць, выказаўшы здагадку пра падвоенае дно.

Панарамны від


Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.