Бурдыкоўшчына
Бурдыкоўшчына — колішні маёнтак у Баранавіцкім раёне. Размяшчаўся паміж вёскамі Застарынне і Пачапава ва ўрочышчы Бурдыкоўшчына.
Славутасць | |
Бурдыкоўшчына | |
---|---|
| |
53°21′01″ пн. ш. 25°51′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Сядзіба вядома з 1826 года як уласнасць Ганны Валадкевіч з беларускага роду Абуховічаў. Муж наступнай уладальніцы маёнтка Рэгіны Абуховіч паходзіў з роду Эйсмонтаў, таму да пачатку XX ст. двор Бурдыкоўшчына належаў Эйсмонтам.
14 (26) верасня 1794 года ў фальварку Бурдыкоўшчына ў Вікторыі з Жукоўскіх і Вінцэнта Петрашкевіча нарадзіўся першанец — Юстын-Ануфрый Петрашкевіч, польскі і беларускі паэт, заснавальнік таварыства філаматаў[1].
Дакладная дата пабудовы палаца невядома, але, мяркуючы па архітэктурным абліччы і стылі, ён, верагодна, узведзены ў канцы XVIII ст.
Палац быў разбураны пасля Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер на тэрыторыі колішняга палацава-паркавага ансамбля месціцца летні лагер па доглядзе цялят. На сённяшні час захаваліся толькі рэшткі раскошнага некалі англійскага парку.
Архітэктура правіць
Будынак быў цагляны, двухпавярховы, прамавугольны ў плане, меў два сіметрычна размешчаныя па баках крылы з парай комінаў на кожным.
На акварэлі Напалеона Орды з боку парку цэнтральны корпус палаца вылучаецца трохвосевым рызалітам з тэрасай на першым паверсе і балконам на другім. Выгляд фасада з цэнтральнага ўвахода і ўнутраная аздоба будынка невядомыя.
Зноскі
- ↑ Ануфрый Петрашкевіч — руплівец нашай спадчыны 28 Кас 2022(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2022. Праверана 3 лістапада 2022.
Літаратура правіць
- Бурдукаўшчына (Буйнявічы) // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 62. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бурдыкоўшчына