Меарым
рака ў Бразіліі
Меары́м[1] (парт.: Rio Mearim) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, на паўночным усходзе Бразіліі, у штаце Мараньян.
Меарым | |
---|---|
парт. Rio Mearim | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 800 км |
Басейн | 84 000 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Бразільскае пласкагор’е |
• Каардынаты | 6°53′25″ пд. ш. 46°19′27″ з. д.HGЯO |
Вусце | Сан-Маркус |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 3°04′06″ пд. ш. 44°35′04″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Мараньян |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі каля 800 км. Плошча вадазбору 84 000 км². Сярэдні расход вады каля 1200 м³/с. Пачынаецца ў паўночнай частцы Бразільскага пласкагор’я, працякае па Прыатлантычнай нізіне. Упадае ў бухту Сан-Маркус Атлантычнага акіяна, утвараючы агульны з ракой Піндарэ эстуарый. У верхнім і сярэднім цячэнні на рацэ маюцца парогі. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Зноскі
Літаратура
правіць- Меарым // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Меари́н // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 308. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
правіць- Меарим // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (руск.)