Мядзінінкай

вёска ў Літве, на мяжы з Беларуссю
(Пасля перасылкі з Меднікі)

Мядзінінкай (літ.: Medininkai), традыцыйная беларуская назва — Ме́днікі — вёска ў Літве, цэнтр сянюніі Вільнюскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 508 чал. (2001). Знаходзіцца за 26 км ад Вільні, за 2 ад граніцы з Беларуссю; на аўтамабільнай дарозе Вільня — Мінск.

Вёска
Мядзінінкай
літ.: Medininkai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
257 м
Насельніцтва
  • 508 чал. (2001)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-13019
Мядзінінкай на карце Літвы
Мядзінінкай (Літва)
Мядзінінкай

Меднікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка вялікіх князёў літоўскіх.

Назва правіць

Назваў Medininkai на тэрыторыі сучаснай Літвы паўдзясятка. Гэтая тапонімы такой жа будовы, як і літоўскія назвы Salininkai, Vertininkai (ім прамыя адпаведнікі — Саленікі, Вертнікі). Гэта адыменныя тапонімы, іх асновы Med-, Sal-, Vert- у балцка-літоўскіх імёнах тыпу Medenis, Saleikis, Vertimas (з фармантамі -en-, -eik-, -im-), ад якіх Мядзеневічы, Салейкі, Вярцімы.

Географ Вадзім Жучкевіч бачыў у медніцкай назве толькі сувязь з рамеснікамі-працаўнікамі з меддзю[1]. Гэта не тлумачыць распаўсюджанасці назвы ў Літве, бо па-літоўску медзь — varis.

Гісторыя правіць

Гісторыя мястэчка мае непарыўныя звязкі з замкам вялікіх князёў, збудаваным, паводле найбольш пашыранага меркавання, у 1-й пал. XIV ст. (полюсныя версіі — кан. XIII ст. і па 1380)[2].

Бітва пад Меднікамі (1320) паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і Вялікага Княства Літоўскага скончылася перамогай ВКЛ, з нямецкага боку загінулі усе 40 братоў-рыцараў і іх дапаможны кантынгент.

Меднікі здаўна належалі да ўладанняў вялікага князя Альгерда, тут неаднойчы спынялася яго жонка цвярская княжна Ульяна. Медніцкі замак фіксуецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» апошняй чвэрці XIV ст. У гэты час ён быў аб'ектам нападаў крыжакоў. У 1385 вялікі магістр Конрад фон Ротэнштэйн дэманстратыўна зладзіў пад мурамі крэпасці рыцарскі турнір, але пра ўзяцце замка не паведамляецца. У 1402 Свідрыгайла навёў на Меднікі нямецкіх саюзнікаў, які спалілі драўляныя ўмацаванні замка і прадмесці.

У XV — сярэдзіне XVI стагоддзях у Медніцкім замку знаходзілася рэзідэнцыя намесніка вялікіх князёў. Тут любіў спыняцца вялікі князь Казімір. Пад 1517 С. Герберштэйн прыгадвае замак як пакінуты. Цягам XVII ст. замкавыя муры выкарыстоўваліся як агароджа для сядзібы і саду.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Меднікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У кан. XIX — пач. XX стагоддзяў у мястэчку было 34 двары[3]. У Першую сусветную вайну нямецкія салдаты разабралі частку заходняга мура Медніцкага замка.

У 1920 Меднікі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 Меднікі ўвайшлі ў БССР, аднак 1—2 кастрычніка 1940 Масква перадала мястэчка Літоўскай ССР.

31 ліпеня 1991 года, у перыяд распаду СССР, група байцоў рыжскага АМАПа напала на мытны пост Мядзінінкай. У выніку гэтага інцыдэнту 7 літоўскіх афіцэраў былі забіты.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1867 год — 221 чал.
  • XX стагоддзе: 1959 год — 361 чал.; 1970 год — 1970 чал.; 1979 год — 478 чал.; 1980 год — 480 чал.; 1986 год — 543 чал.; 1989 год — 586 чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 508 чал.

Славутасці правіць

  • Замак (XIV ст.)
  • Касцёл Святога Казіміра (1928—1933)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць