Мёзія
Мёзія (лац.: Moesia, грэч. Μοισία, балг.: Мизия, сербск.: Мезија) — гістарычная вобласць паміж ніжнім Дунаем і паміж Балканскімі гарамі.
Сваю назву гэтая вобласць атрымала ад фракійскага племя мёзаў[1].
Мяжуе з гістарычнымі абласцямі: Дакія на поўначы, Фракія і Македонія на поўдні, Далмацыя на захадзе. З усходу — Чорнае мора
Геаграфія
правіцьУ наш час тэрыторыя гістарычнай Мёзіі належыць галоўным чынам Балгарыі, некаторыя яе часткі — Сербіі і Румыніі.
Гэта шырокае плато, якое знаходзіцца на вышыні 150 м над узроўнем мора, рассечана мноствам рэк[1].
Гісторыя
правіцьПершыя дзяржаўныя ўтварэнні
правіцьУ VII—VI ст.ст. да н.э. на ўзбярэжжы Чорнага мора ўзніклі грэчаскія калоніі: Адэсас (Варна), Калатыс (Мангалія), Томы (Канстанца) і інш.
У V ст. да н.э. чарнаморскае ўзбярэжжа Мёзіі захапілі персы і ўключылі яго ў склад сваёй Імперыі. Плямёны, якія жылі вышэй па плыні Дуная, захавалі сваю незалежнасць.
Пасля сыходу персаў фракійцы ўтварылі Адрыскае царства, а ў Прычарнамор’і скіфы захапілі тэрыторыю дэльты Дуная, дзе жылі плямёны гетаў.
У кровапралітным супрацьстаянні Македонскае царства разграміла і скіфскі саюз і Адрыскае царства, распаўсюдзіла свой уплыў на поўнач — мясцовыя плямёны сталі служыць царам Македоніі і, відаць, зведалі на сабе некаторы грэчаскі ўплыў[2].
У складзе Старажытнарымскай дзяржавы
правіцьКанчатковы захоп тэрыторыі Мёзіі рымлянамі адбыўся ў 27 годзе да н.э. Першапачаткова гэтыя землі ўваходзілі ў склад Рымскай Македоніі, пасля прыходу да ўлады Тыберыя (14—37 гг. н.э.) атрымалі статус самастойнай правінцыі.
Пры Даміцыяне (прыкладна 85 г.) Мёзія падзелена на дзве правінцыі: Верхняя Мезія (прыкладна тэрыторыя сучаснай Сербіі) і ніжняя Мезія (тэрыторыя паміж Дунаем і Балканамі).
Пры Траяне ў склад Мёзіі часова ўваходзілі таксама землі паўночней Дуная.
Пасля эвакуацыі рымскіх войскаў пры Аўрэліяне (270-275 гг.) з Дакіі, часткова з верхняй і ніжняй Мёзіі разам з Фракіяй былі створаны дзве правінцыі са сталіцамі Ratiaria (каля Відзіна) і Serdica (Сафія).
Пасля канчатковага падзелу Рымскай імперыі гэтыя тэрыторыі былі ўключаны ва Усходнюю Рымскую імперыю і знаходзіліся пад уладай Візантыі аж да стварэння Першага Балгарскага царства (681 г.).
З сярэдзіны III ст. у Мёзію амаль бесперапынна ўрываюцца спачатку плямёны германцаў (готы) і гунаў, а затым авары і булгары.
Эканоміка: земляробства, жывёлагадоўля, распрацоўка рудных радовішчаў.
Гарады: Singidunum (Бялград), Viminacium (сербск.: Костолац), Ratiaria, Durostorum (Сілістра), Naissus (Ніш)[3].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б МЕЗИЯ (руск.)
- ↑ Узвышэнне Македоніі і ўсталяванне яе гегемоніі ў Грэцыі
- ↑ Словарь античности. МЁЗИЯ (руск.)
Літаратура
правіць- Рубцов С. М., Легионы Рима на Нижнем Дунае: Военная история римско-дакийских войн. «Филоматис». Москва, 2003.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мёзія
- (фр.) Inscriptions of Moesia Superior Архівавана 25 ліпеня 2009., University of Belgrade