Могілкі на вуліцы Загараднай (Баранавічы)

Могілкі на вуліцы Загараднай — могілкі ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці Беларусі.

Могілкі на вуліцы Загараднай
53°06′57″ пн. ш. 26°00′40″ у. д.HGЯO
Ахоўны статусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000023шыфр 113Д000023 
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьБрэсцкая вобласць
МесцазнаходжаннеБаранавічы 
Map

Гісторыя

правіць

Хуткае развіццё мястэчка Развадава, заснаванага ў 1884 годзе, патрабавала месцаў для пахавання. Спачатку хавалі ў суседніх вёсках Каўпеніца, Новая Мыш і на могілках чыгуначнай брыгады, якія знаходзілася на ўскраіне мястэчка Баранавічы (цяпер цэнтр горада). Асноўным жа могілкамі былі праваслаўныя могілкі ўдалечыні ад мястэчка, побач з граніцай маёнтка Сухарэпшчына, на запланаванай графам Развадоўскім вуліцы Могілкавай (цяпер вуліца Загарадная). Граф выдзяліў зямлю пад цвінтары для ўсіх рэлігійных канфесій, якія пражывалі ў мястэчку. Так на плане 1894 года, у надзеі на наданне Баранавічам статусу павятовага горада, граф пазначыў участкі для ўжо існых яўрэйскіх могілак (першае згадванне адносіцца да 1888 года), лютэранскіх, рымска-каталіцкіх і праваслаўных. Побач з цвінтарамі быў вылучаны ўчастак пад бойню. З невядомых прычын каталіцкія і лютэранскія могілкі так і не з’явіліся, у адрозненне ад праваслаўных. Каталіцкія могілкі ж з’явілася значна пазней, ужо ў 1920-х гадах, на месцы, перадзеным графам Развадоўскім ва ўласнасць казны пад будаўніцтва бальніцы, арыштнага дому і турмы[1].

Пад праваслаўныя могілкі граф адвёў 2 дзесяціны зямлі (2,18 га), сёння гэта частка могілак каля вуліц Загараднай і Дзекабрыстаў, якая цягнецца амаль да 2-га завулка Дзекабрыстаў. Менавіта ў гэтых граніцах з канца XIX стагоддзя яны праіснавалі да 1940-х гадоў, што добра бачна на аэрафотаздымках 1942 года[1].

На сённяшні дзень у старой частцы могілак большая частка старэйшых пахаванняў датуецца 1950-мі гадамі, што гаворыць пра тое, што ў пасляваенныя гады тут актыўна вяліся перапахаванні. Найстарэйшая магіла датуецца 1912 годам. Ёсць некалькі магіл, датаваных пачаткам 1920-х гадоў, з надпісамі з дарэформенным рускім правапісам[1].

У канцы 1940-х — пачатку 1950-х гг. на могілкі з усяго горада хавалі рэшткі салдатаў і афіцэраў, якія загінулі ў час вызвалення горада ў 1944 годзе. У выніку з цэнтра горада на могілкі былі перанесены, напрыклад, парэшткі Івана Лісіна і Івана Рагулі. Мяркуючы па датах на помніках, актыўнае пахаванне і рост могілак прыпадае на другую палову 1960-х гадоў і працягваецца да канца 1980-х, аж да закрыцця могілак[1].

Воінскі ўчастак

правіць

На воінскім участку грамадзянскіх могілак знаходзяцца брацкая магіла, дзве брацкія магілы падпольшчыкаў, восем брацкіх магіл савецкіх воінаў, магілы Герояў Савецкага Саюза І. П. Лісіна, В. І. Матроніна, А. Г. Наканечнікава, магіла двойчы Героя Савецкага Саюза М. Ц. Сцепанішчава, магіла генерал-маёра І. Л. Рагулі, магілы А. І. Астроўскага, Ф. В. Чорнага, магіла падпольшчыка М. Ф. Дарашэвіча і яго родных, магіла польскіх грамадзян — ахвяр фашызму.

Брацкія магілы савецкіх воінаў

правіць

Восем вайсковых пахаванняў брацкіх магіл савецкіх воінаў.

У першай брацкай магіле пахавана 20 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе. У 1972 годзе на магіле пастаўлены абеліск[2].

У другой пахаваны 4 воіны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 годзе.

 
Абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў

У трэцяй пахаваны 295 воінаў. 294 з іх загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 і 1944 гадах. У ліку пахаваных Героі Савецкага Саюза Іван Паўлавіч Лісін, Васіль Іванавіч Матронін, Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў. У 1963 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

У чацвёртай пахаваны 21 воін, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1963 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

Брацкія магілы падпольшчыкаў

правіць

Дзве брацкія магілы. У першай пахаваны Л. П. Барадзінскі, Г. М. Герасімук, Т. І. Дземідовіч, А. М. Дзянішчык, А. А. Доўгер, К. М. Доўгер, Г. А. Ліцкевіч, І. А. Ліцкевіч, А. Ю. Шырко — члены падпольнай групы, якая дзейнічала ў жніўні 1943 — скавіку 1944 года пад кіраўніцтвам А. І. Крыштофіка. Падпольшчыкі рабілі дыверсіі, перапраўлялі людзей у партызанскія атрады, здабывалі і перадавалі партызанам звесткі аб праціўніку, боепрыпасы, медыкаменты, паперу. Акупанты высачылі патрыётаў і 11 сакавіка 1944 года закатавалі іх. У 1968 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

У другой пахаваны К. П. Бодак, Я. М. Карніенка, А. В. Ягораў — члены падпольнай групы, якая дзейнічала на Баранавіцкім чыгуначным вузле з чэрвеня 1943 года. Групу з 5 чалавек узначальваў К. П. Бодак. Падпольшчыкі выводзілі са строю паравозы і іншую тэхніку, збіралі і перадавалі партызанам звесткі аб руху варожых эшалонаў. У 1944 годзе гітлераўцы арыштавалі і пасля зверскіх катаванняў 26 красавіка 1944 года павесілі патрыётаў. У 1949 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

Магіла ахвяр фашызму

правіць

Пахаваны польскія грамадзяне, расстраляныя 13 ліпеня 1942 года нямецка-фашысцкімі акупантамі. Колькасць ахвяр не устаноўлена. У 1971 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

Іншыя пахаванні

правіць
 
Магіла Уладзіміра Царука

Зноскі

  1. а б в г История старейшего сохранившегося кладбища в Барановичах. 15.03.2018(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2022. Праверана 3 сакавіка 2022.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць