Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў

(Пасля перасылкі з А. Г. Наканечнікаў)

Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў (руск.: Александр Георгиевич Наконечников; 3 [16] верасня 1915; сяло Дзергачы, Самарская губерня — 10 лістапада 1946; горад Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1 ліпеня 1944), падпалкоўнік (1943).

Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў
Дата нараджэння 16 верасня 1915(1915-09-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 1946(1946-11-10) (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік ВПС
Гады службы 19331946
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Падпалкоўнік ВПС СССР
Часць 226 БАП, → 243 ШАП, →78 ГШАП, → 11 ГШАД
Камандаваў палком, дывізіяй
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Іспаніі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава III ступені Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За вызваленне Варшавы»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 (16) верасня 1915 года ў сяле Дзергачы цяпер пасёлак Саратаўскай вобласці. Рускі. У 1931 годзе скончыў 7 класаў школы, у 1933 годзе — 2 курсу Саратаўскага індустрыяльнага тэхнікума.

У арміі з верасня 1933 года. У 1936 годзе скончыў Энгельскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у страявых часцях ВПС (у Кіеўскай ваеннай акрузе).

У маі-лістападзе 1938 года ўдзельнічаў у баявых дзеяннях у Іспаніі на баку рэспубліканцаў, здзейсніў некалькі баявых вылетаў на бамбардзіроўшчыку СБ. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У 1940 годзе скончыў Ліпецкія вышэйшыя авіяцыйныя курсы ўдасканалення. Працягваў службу ў ВПС, камандаваў авіяэскадрылляй (у Кіеўскай ваеннай акрузе).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у чэрвене-жніўні 1941 — камандзір авіяэскадрыллі 226-га бліжнебамбардзіровачнага палка (Паўднёва-Заходні фронт). Удзельнічаў у абароне Кіева, здзейсніў некалькі баявых вылетаў на бамбардзіроўшчыку Су-2.

У маі 1942-верасні 1944 — камандзір 243-га (з сакавіка 1943 года — 78-га гвардзейскага) штурмавога авіяцыйнага палка. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у Харкаўскай бітве, Сталінградскай і Курскай бітвах, вызваленні Левабярэжнай Украіны і Беларусі. Да лютага 1944 года здзейсніў 81 баявы вылет на штурмавіку Іл-2 на штурмоўку тэхнікі і войскаў праціўніка.

За ўмелае кіраўніцтва палком і асабістую мужнасць і гераічнасць, выяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года гвардыі падпалкоўніку Наканечнікаву Аляксандру Георгіевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «3алатая Зорка» (№ 3043).

У верасні 1944-маі 1945 — камандзір 11-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай дывізіі 16-я паветраная армія (1-ы Беларускі фронт). Лётчыкі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў вызваленні Польшчы і штурме Берліна.

Пасля вайны працягваў службу ў страявых часцях ВПС, з лістапада 1945 года камандаваў 76-м гвардзейскім штурмавым авіяцыйным палком (у Беларускай ваеннай акрузе). Трагічна загінуў (атруціўся) 10 лістапада 1946 года. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў на могілках па вуліцы Загараднай у Баранавічах. У 1963 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск[1].

Узнагароды правіць

Памяць правіць

Яго імя носіць школа ў пасёлку Дзергачы, у якой ён вучыўся, і вуліца ў Баранавічах. Перад школай у пасёлку Дзергачы пастаўлены абеліск.

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.

Літаратура правіць

  • 16-я воздушная. — М., Воениздат, 1973.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
  • Румянцев Н. М. Люди легендарного подвига. — Саратов, 1968.

Спасылкі правіць

Аляксандр Георгіевіч Наканечнікаў на сайце «Героі краіны»