Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў

Міхаіл Ціханавіч Сцепані́шчаў (15 лістапада 1917, в. Хмялінец, Задонскі раён, Ліпецкая вобласць — 8 верасня 1946) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза.

Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў
Дата нараджэння 12 снежня 1917(1917-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 1946(1946-09-08)[1] (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка» медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга Order of Bogdan Khmelnitsky, 3rd class Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія Правіць

У 1938 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяшколу, на фронце з чэрвеня 1941 года.

Ваяваў на Пауднёвым, Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 4-м Украінскім i 3-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Каўказа, Украіны, Літвы, Беларусі, еўрапейскіх дзяржаў.

Лётчык, камандзір звяна, намеснік камандзіра і камандзір эскадрыллі, штурман і намеснік камандзіра 76-га гвардзейскага авіяпалка, маёр Сцепанішчаў зрабіў 222 баявыя вылеты. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў двойчы 26 кастрычніка 1944 года i 29 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны жыў у Баранавічах. Памёр пры трагічных абставінах (скончыў самагубствам з табельнай зброі) у верасні 1946 года. Быў пахаваны на гарадскіх вайсковых могілках, адкуль астанкі ў 1954 годзе былі перанесены на гарадскія могілкі.

Памяць Правіць

На радзіме, у вёсцы Хмялінец Задонскага раёна Ліпецкай вобласці, устаноўлены бронзавы бюст. Імя героя носяць вуліцы і школы.

У 1986 годзе на магіле ўстаноўлена шэрага колеру мармуровая пліта (1 м х 0,6 м) з выявай дзвюх Залатых Зорак і надпісам: «Двойчы Герой Савецкага Саюза Сцепанішчаў Мiхаiл Ціханавіч 15.XI.1917- 08.IX.1946. Вечная памяць герою»[2]

Зноскі

Літаратура Правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382. (руск.)
  • Сцепанішчаў Міхаіл Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 307.