Моранг

горад у Польшчы

Моранг[1] (польск.: Morąg, ням.: Mohrungen) — горад на поўначы Польшчы, уваходзіць у склад Аструдскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Моранг. Размешчаны паміж гарадамі Ольштынам і Эльблёнгам, за 55 км ад мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі (90 км ад Калінінграда).

Горад
Моранг
польск.: Morąg
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Бургамістр
Тадэвуш Збігнеў Саберайскі
Плошча
12,17 км²
Насельніцтва
14 239 чалавек (2008)
Шчыльнасць
1170 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 89
Паштовыя індэксы
14-300 да 14-331
Аўтамабільны код
NOS
TERC
2815084
Афіцыйны сайт
Моранг на карце Польшчы ±
Моранг (Польшча)
Моранг
Моранг (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Моранг

У 1975—1998 гадах уваходзіў у Альштынскае ваяводства. Насельніцтва 14 239 чалавек.

У маі[2] 2010 года ў горадзе была размешчана амерыканская ваенная база — батарэя ракет Пэтрыёт[3][4].

Геаграфія правіць

 
Від на горад
 
Старая ратуша

Горад размешчаны ў заходняй частцы Вармінска-Мазурскага ваяводства, у гістарычнай вобласці Пагезанія, у былой Верхняй Прусіі (ням.: Oberland) у 44 кіламетрах ад сталіцы ваяводства — Ольштына.

За 13 кіламетраў ад Моранга праходзіць аўтамагістраль E77 — важная трансеўрапейская дарога, якая вядзе з Расіі праз Эстонію, Літву, Латвію, Польшчу і Славакію ў Венгрыю. Акрамя таго, праз Моранг праходзіць чыгунка з Ольштына ў Эльблёнг і пачынаецца чыгуначная галіна на Аструду.

Горад акружаны пагорыстай мясцовасцю з сельскагаспадарчымі плошчамі, участкамі лесу і азёрамі. Побач з горадам размешчана возера Скертанг (польск.: Skiertąg, ням.: Scherting See).

Гісторыя правіць

Дакладнай даты ўзнікнення Моранга немагчыма вызначыць. Гісторыкі схільны адносіць яе да канца XIII стагоддзя. Праблемы з'яўляюцца таксама пры вызначэнні паходжання назвы горада. Маюцца гіпотэзы, што яна ўзнікла ад прускай назвы возера Маурин або Морын, аднак не захавалася ніякіх дакументаў пра прысваенне гарадскіх правоў, таму нельга вызначыць бясспрэчна, калі Моранг атрымаў гарадскія правы. Мяркуецца, што гэта здарылася каля 1327 года.

 
Мемарыял савецкіх воінаў у Морангу

У 1414 годзе падчас вайны паміж палякамі і тэўтонскімі рыцарамі горад цалкам спалены. Падобнае здарылася і ў 1697 годзе. Драўляныя пабудовы горада крытыя саломай гарэлі яшчэ некалькі разоў. Горад не пазбегла халера ў 1427 годзе і эпідэмія чумы напачатку XVII стагоддзя. Тэўтонска-польскія, шведскія войны, напалеонаўская кампанія (25 студзеня 1807 года адбылася бітва пад Морангам напалеонаўскай арміі пад камандаваннем маршала Францыі Бернадота, будучага шведскага караля, і расійскай арміяй, якая прайграла бітву, падчас якой загінуў рускі генерал Раман Анрэп), а жыхары горада пераходзілі на працягу некалькіх дзён пад уладу французскай, рускай і прускай армій, а таксама знішчаючыя горад ваенныя падзеі ў 1945 годзе папаўняюць драматычныя старонкі гісторыі горада.

У 1577 годзе здарыўся моцны лівень з градабіццем, землетрасенне было ў 1818 годзе, частыя былі ўраганы і завеі. Але Моранг кожны раз адраджаўся.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы горада правіць

Рост насельніцтва правіць

Рост насельніцтва з 1740 года
1769 1782 1820 1880 1885 1890 1900 1910 1925 1933 2003 2008
1067 1753 2108 3742 3879 3780 4025 4147 4934 5414 14570 14239

Зноскі