Мсціслаўская берасцяная грамата

Мсціслаўская берасцяная грамата — фрагмент берасцяной граматы XIII ст., знойдзены ў 1980 годзе археолагам Л. В. Аляксеевым пры раскопках гарадзішча Замкавая гара ў Мсціславе[1]. Першая берасцяная грамата, выяўленая на тэрыторыі Беларусі пры археалагічных раскопках[2]. Мсціслаў — шосты горад (пасля Вялікага Ноўгарада, Пскова, Смаленска, Старой Русы і Віцебска), дзе знойдзены берасцяныя граматы, ён быў самым паўднёвым пунктам іх распаўсюджвання[1] да выяўлення грамат у Звянігарадзе (Украіна). Зберагаецца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава.

Мсціслаўская берасцяная грамата

Выяўлена пры раскопках сядзібы 20—30-х гг. XIII стагоддзя. Стратыграфія залягання і асаблівасць палеаграфіі граматы дазваляюць датаваць яе 12191220 гг. На тэрыторыі гэтай жа сядзібы ў 1979 годзе быў выяўлены круг з ружовага сланцу з надпісам НТАЖ[2].

Апісанне

правіць

У верхнім радку берасцяной граматы тэкст: «Нце полупять грнвN», у ніжнім — слаба разборлівае слова «Осмьнад/цать»[1]. На падставе таго, што ў грамаце ідзе гаворка пра закупку вельмі вялікай партыі пшаніцы, на цэлыя чатыры з паловай грыўні, Леанід Аляксееў лічыць, што гэта была сядзіба князя або значнага феадала. Параўнанне запісанай у грамаце сумы з тымі, што належала заплаціць таму ці іншаму гораду, дазволіла выказаць меркаванне, што ў грамаце прыведзены памер закупкі збожжа ў маштабах цэлага горада. Улічваючы неўрадлівыя гады ў Мсціславе, якія былі ўстаноўлены па дэндрахраналагічных спілах, а таксама той факт, што знойдзена грамата была ніжэй маставой, датаванай 1249 г., Л. В. Аляксееў прыйшоў да высновы, што грамата была напісана ў 12191220 гг. Гэтыя гады былі неўрадлівымі для Мсціслава, таму і спатрэбілася закупіць так многа збожжа[2].

Зноскі

  1. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  2. а б в Археалогія Беларусі. У 4 т. — Мн.: Беларуская навука.

Літаратура

правіць