Мсціслаўская берасцяная грамата (1980)

Мсціслаўская берасцяная грамата — фрагмент берасцяной граматы XIII ст., знойдзены ў 1980 годзе археолагам Л. В. Аляксеевым пры раскопках гарадзішча Замкавая гара ў Мсціславе[1]. Першая берасцяная грамата, выяўленая на тэрыторыі Беларусі пры археалагічных раскопках[2]. Мсціслаў з’яўляецца шостым горадам (пасля Вялікага Ноўгарада, Пскова, Смаленска, Старой Русы і Віцебска), дзе знойдзены берасцяныя граматы, і быў самым паўднёвым пунктам іх распаўсюджвання[1] да выяўлення грамат у Звянігарадзе (Украіна). Зберагаецца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава.

Мсціслаўская берасцяная грамата

Выяўлена пры раскопках сядзібы 20—30-х гг. XIII стагоддзя. Стратыграфія залягання і асаблівасць палеаграфіі граматы дазваляюць датаваць яе 12191220 гг. На тэрыторыі гэтай жа сядзібы ў 1979 годзе быў выяўлены з ружовага сланцу круг з надпісам НТАЖ[2].

АпісаннеПравіць

У верхнім радку берасцяной граматы тэкст: «Нце полупять грнвN», у ніжнім — слаба чытаемае слова «Осмьнад/цать»[1]. На падставе таго, што ў грамаце ідзе гаворка пра закупку вельмі вялікай партыі пшаніцы, на цэлых чатыры з паловай грыўні, Леанід Аляксееў лічыць, што гэта была сядзіба князя або якога-небудзь значнага феадала. Параўнанне адзначанай у грамаце сумы з тымі, што належала заплаціць таму ці іншаму гораду, дазволіла выказаць меркаванне, што ў грамаце прыведзены памер закупкі збожжа ў маштабах цэлага горада. Улічваючы неўрадлівыя гады ў Мсціславе, якія былі ўстаноўлены па дэндрахраналагічных спілах, а таксама той факт, што знойдзена грамата была ніжэй маставой, датаванай 1249 г., Л. В. Аляксееў прыйшоў да высновы, што грамата была напісана ў 12191220 гг. Гэтыя гады былі неўрадлівымі для Мсціслава, таму і спатрэбілася такая буйная закупка збожжа[2].

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
  2. 2,0 2,1 2,2 Шаблон:Крыніцы/Археалогія Беларусі ў 4 тамах