Мурэа (франц. Moorea, таіц.: Moʻorea, літаральна «жоўтая яшчарка») — востраў у Французскай Палінезіі. Уваходзіць у групу Наветраных астравоў Таварыства. Плошча — 134 км². Насельніцтва — 16191 чал. (2007 г.)

Мурэа
фр. Moorea, таіц. Moʻorea
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча134 км²
Найвышэйшы пункт1 207 м
Насельніцтва16 191 чал. (2007)
Шчыльнасць насельніцтва120,83 чал./км²
Размяшчэнне
17°32′ пд. ш. 149°50′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Таварыства
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Мурэа (Ціхі акіян)
Мурэа
Мурэа
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў размешчаны не далёка ад Таіці. Мае вулканічнае паходжанне. Даволі ўзгорысты. Найвышэйшы пункт — гара Тахіэа (1 207 м). Уздоўж часткі ўзбярэжжа цягнецца каралавы рыф, які фарміруе 3 невялікія астраўкі моту.

Клімат трапічны мусонны. Сезон дажджоў працягваецца са снежня да красавіка. У зімовыя месяцы (чэрвень — верасень) з паўднёвага ўсходу дзьме прахалодны вецер Марааму. Сярэднегадавая тэмпература 24 — 28 °C.

Гісторыя правіць

Мурэа быў населены палінезійцамі ў канцы 1 тысячагоддзя н. э. Да прыбыцця еўрапейцаў ён з’яўляўся важным духоўным цэнтрам Палінезіі. Да нашага часу захавалася некалькі палінезійскіх стадолаў марае. Найбольш старажытны — Афарэату, усталяваны ў IX ст.

Адкрыты ў 1767 г. брытанцам Сэмюэлем Уолісам. На востраве таксама пабывалі Дж. Кук, Ч. Дарвін, О. Кацэбу.

У канцы XVIII ст. быў далучаны да Таіцянскай дзяржавы. У XIX ст. быў абвешчаны калоніяй Францыі.

У 2010 г. група палінезійцаў у пратэст супраць змен у традыцыйным ладзе жыцця абвясціла на Мурэа дзяржаву Хау Пакумоту.

Эканоміка і інфраструктура правіць

Мурэа — другі па значэнню востраў Французскай Палінезіі, дзе інтэнсіўна развіваецца турызм. Мясцовыя жыхары займаюцца земляробствам (вырошчваюць ваніль, цытрусавыя, ананасы, бананы і г. д.) і ловам рыбы. Частка тубыльцаў стала працуе на суседнім Таіці.

Востраў звязаны з Таіці і некалькімі іншымі астравамі Таварыства паромнай пераправай. Дзейнічае аэрапорт. Галоўная шаша цягнецца вакол усяго ўзбярэжжа Мурэа.

Спасылкі правіць