Мядзве́дкі (Gryllotalpidae) — сямейства насякомых надсямейства цвыркуновых атрада прамакрылых. Існуе каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды. Шкоднікі палявых, агароднінных, пладовых культур і лясных парод. На Беларусі ў вільготных мясцінах (каля вадаёмах, у садах, агародах і інш.) трапляецца мядзведка звычайная (Gryllotalpa gryllotalpa).

Мядзведкі

Мядзведка звычайная (Gryllotalpa gryllotalpa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gryllotalpidae Leach, 1815[1][2]

Падсямействы
Карта распаўсюджання
выява

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102369
NCBI  208677
EOL  995
FW  192820

Апісанне

правіць

Цела даўжынёй 25-60 мм, цёмнае, густа ўкрытае дробнымі валаскамі. Пярэдняспінка вялікая. Пярэднія ногі капальныя, з моцна развітымі сцёгнамі і галёнкамі. Надкрылы кароткія. Крылы  (руск.) шырокія, доўгія, складзенныя ў выглядзе жгутоў.

Жывуць у верхніх слаях глебы. Кормяцца падземнымі часцямі раслін, насеннем, насякомымі, іх лічынкамі, чарвямі. На паверхню выходзяць ноччу.

Поўны цыкл развіцця 1-3 гады. Зімуюць лічынкі і дарослыя формы.

Крыніцы

правіць
  1. Leach. 1815. In Brewster [Ed.]. The Edinburgh Encyclopaedia 9:119
  2. Family Gryllotalpidae Leach, 1815 Архіўная копія ад 25 лістапада 2015 на Wayback Machine (англ.) (Праверана 10 чэрвеня 2011)

Літаратура

правіць