Мікалай Уладзіміравіч Іваноў
Мікалай Іваноў (нар. 2 студзеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».
Поўнае імя | Мікалай Уладзіміравіч Іваноў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 студзеня 2000[1] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец мінскага РЦАП-БДУ, з 2017 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У гэтым жа годзе дэбютаваў і за асноўную каманду, 9 ліпеня выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0). У 2018 годзе трывала замацаваўся ў дублі, працягваў часам прыцягвацца да асновы. Да сезона 2019 ужо рыхтаваўся з асноўным складам, з мая зноў стаў гуляць за дубль. 22 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (0:3). У далейшым працягваў выстапаць у дубліруючым складзе, зрэдку прыцягваўся да асновы.
У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[3]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2020 года вярнуўся ў «Дынама»[4].
У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з рэзервовай камандай дынамаўцаў, а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да «Іслачы»[5]. З’яўляўся ў складзе «Іслачы» рэдка і ўжо ў ліпені пакінуў клуб[6]. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[7], дзе замацаваўся ў аснове.
У студзені 2022 года праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры»[8], аднак пазней вярнуўся ў «Дынама» і стаў трэніравацца з дублем. У сакавіку 2022 года быў арандаваны «Мінскам»[9]. Спачатку рэгулярна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену, а з лета стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Мінск»[10].
У сакавіку 2023 года стаў іграком віцебскага «Макслайна»[11]. У лютым 2024 года перайшоў у «Машук-КМВ» з Пяцігорска[12]. 15 мая 2024 года ў матчы з дзяржынскім «Хімікам» адзначыўся голам ужо на першых секундах сустрэчы (выніковы лік 3:2)[13].
У ліпені 2024 года вярнуўся ў «Макслайн»[14].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Дынама | 10 | 0 |
2018 | дубль | Дынама | 26 | 12 |
2019 | Д1 | Дынама | 2 | 0 |
2020 | Д2 | Гомель | 23 | 3 |
2021 (1) | Д1 | Іслач | 2 | 0 |
2021 (2) | Д2 | Нафтан | 18 | 2 |
2022 | Д1 | Мінск | 15 | 0 |
2023 | Д2 | Макслайн | 29 | 8 |
2023/24 (2) | Д3 | Машук-КМВ | 18 | 1 |
Крыніцы
правіць- ↑ Nikolai Ivanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://fcminsk.by/player/nikolaj-ivanov-2/
- ↑ Минское "Динамо" отправило Иванова в аренду в "Гомель" (руск.). football.by (21 студзеня 2020). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (14 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
- ↑ "Ислочь" арендовала у минского "Динамо" Николая Иванова (руск.). football.by (30 сакавіка 2021). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Николай Иванов вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Ислочи" (руск.). football.by (16 ліпеня 2021). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Минское "Динамо" вновь отправило Николая Иванова в аренду (руск.). football.by (19 ліпеня 2021). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Безголевой мир в первом спарринге (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (15 студзеня 2022). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ "Минск" арендовал Николая Иванова у земляков из "Динамо" (руск.). football.by (29 сакавіка 2022). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
- ↑ Николай Иванов, Вашкель и Баширов пополнили ряды "Макслайна". Здесь же Булычев и Кленьё (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Еще один белорусский футболист трудоустроился в клубе российского Д3 (руск.). football.by (18 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Россия, Д3. Сверхбыстрый гол Николая Иванова помог "Машук-КМВ" обыграть "Химик" (руск.). football.by (15 мая 2024). Праверана 23 мая 2024.
- ↑ Николай Иванов вернулся в "Макслайн" (руск.). football.by (11 ліпеня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.