Мікалай Іосіфавіч Пракалей
Мікалай Іосіфавіч Пракалей (нар. 14 снежня 1937, в. Някрасава, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Мікалай Іосіфавіч Пракалей | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 снежня 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1968 года — тэхнік-архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў Белдзяржпраекта, БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Пінска (1969), курорта «Нарач» (1975), Вілейкі, Мядзела (1979), Заслаўя (1982), Іванава (1987), ПРП трох груп адміністрацыйных раёнаў Калінінградскай вобласці (1976), тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне Музея народнага дойлідства і побыту Беларускай ССР (1978), праекты планіроўкі дзесяці зон адпачынку БССР (1980—1985), схема комплекснага выкарыстання і аховы водных і зямельных рэсурсаў басейна возера Нарач (1982).
Зноскі
Літаратура
правіць- Проколей Николай Иосифович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)