Мікалай Аляксандравіч Троіцкі

вучоны

Мікалай Аляксандравіч Тро́іцкі[1] (руск.: Николай Александрович Троицкий; 3 красавіка 1927, Таржок — 18 мая 1999) — вучоны ў галіне генетыкі мікраарганізмаў, доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1972).

Мікалай Аляксандравіч Троіцкі
руск.: Николай Александрович Троицкий
Дата нараджэння 3 красавіка 1927(1927-04-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1999(1999-05-18) (72 гады)
Грамадзянства
Навуковая сфера генетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1970)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1972)
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Таржок Наваторжскага павета Цвярской губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Таржоцкага раёна Цвярской вобласці Расіі). У 1948 годзе скончыў Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут. З 1957 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце. З 1959 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі, дзе ў 1965—1999 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыяй.

Навуковая дзейнасць

правіць

Аўтар навуковых прац па праблемах генетычнай эфектыўнасці прамежкавых нейтронаў і іх уплыву на спадчыннасць, генетычнай інжынерыі азотфіксавальных мікраарганізмаў.

Сярод апублікаванага:

  • Современные проблемы радиационной генетики. — М., 1969. (у сааўтарстве);
  • Генетические эффекты промежуточных нейтронов / Н. А. Троицкий, Н. В. Турбин, М. А. Арсеньева; Ин-т генетики и цитологии АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1971.;
  • Конъюгация бактерий. — Мн., 1978. (разам з С. Я. Драмашка і К. М. Якавенка);
  • Генетическая инженерия: науч. изд. / Н. А. Троицкий, Н. А. Картель; АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорусское о-во генетиков и селекционеров. — Минск: Наука и техника, 1980.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць