Адкрыць галоўнае меню

Мікалай Андрыянавіч Мі́хін[1] (16 ліпеня 1872 — 21 лістапада 1946) — вучоны ў галіне ветэрынарнай мікрабіялогіі, доктар ветэрынарных навук (1936), прафесар (1919). Першы рэктар Маскоўскага ветэрынарнага інстытута.

Мікалай Андрыянавіч Міхін
Дата нараджэння 16 ліпеня 1872(1872-07-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 1946
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці бактэрыёлаг, ветэрынар, мікрабіёлаг
Навуковая сфера бактэрыялогія і імуналогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук (1936)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў горадзе Чавусы (Чавускі павет, Магілёўская губерня Расійскай імперыі, зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1896 годзе скончыў Юр’еўскі (Дэрпцкі) ветэрынарны інстытут. Працаваў у ветэрынарнай лабараторыі Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі, ветэрынарным ўрачом у Херсонскай губерні, стажыраваўся за мяжой, выкладаў у Варшаўскім ветэрынарным інстытуце, займаў пасаду начальніка Ветэрынарнага ўпраўлення МУС. У 1919 годзе прызначаны першым рэктарам Маскоўскага ветэрынарнага інстытута. Потым займаў пасаду загадчыка кафедрай мікрабіялогіі ў ім.

Навуковая дзейнасцьПравіць

М. А. Мухіну належаць навуковы працы па імуналогіі і бактэрыялогіі. Адкрыў узбуджальніка лептасірозу буйной рагатай жывёлы, распрацаваў методыкі прыгатавання шэрагу вакцын і сываратак. Яму таксама належаць працы па сібірскай язве і шаленству. Аўтар першага ў СССР падручніка па мікрабіялогіі для ветэрынарных вышэйшых навучальных устаноў: Курс частной микробиологии для ветеринарных врачей и студентов — М.—Л., 1926.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць