Мікалай Анісімавіч Калтуноў
Мікалай Анісімавіч Калтуноў (15 сакавіка 1961, в. Халмы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Мікалай Анісімавіч Калтуноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
15 сакавіка 1961 (64 гады) в. Халмы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 сакавіка 1961 года ў в. Халмы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, інжынер-механік.
Працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Забалоцце» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці; галоўным інжынерам Мсціслаўскага раённага вытворчага аб'яднання па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі «Райсельгастэхніка»; старшынёй праўлення калгаса «Камуніст» Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці; дырэктарам ААТ «Горацкі завод напояў»; намеснікам дырэктара па эканамічных пытаннях, дырэктарам, старшынёй савета дырэктараў сумеснага беларуска-брытанскага прадпрыемства ААТ «Дах» г. Асіповічы Магілёўскай вобласці.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Калтуноў заявіў[1]:
Для тых людзей, якія не хочуць сёння працаваць, 20 базавых адзінак заплаціць ніякай працы не складзе і ў далейшым. Ці не лепш зрабіць для іх тыя ж расцэнкі, як у прыватных клініках, паліклініках, шпіталях, і няхай яны ходзяць, лечацца, водзяць дзяцей у садкі і ўсё астатняе. |
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)