Мікалай Дзмітрыевіч Стражэска

вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, тэрапеўт

Мікалай Дзмітрыевіч Стражэ́ска[2] (29 снежня 1876 — 27 чэрвеня 1952) — расійскі і савецкі тэрапеўт, вучоны ў галіне клінічнай медыцыны. Акадэмік Акадэміі навук УССР (1943), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Заслужаны дзеяч навукі Украінскай ССР (1934), Герой Сацыялістычнай Працы (1947).

Мікалай Дзмітрыевіч Стражэска
Дата нараджэння 17 (29) снежня 1876
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1952(1952-06-27)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Дзмітрый Мікалаевіч Стражэска[d]
Род дзейнасці урач, інтэрніст, навуковец
Месца працы
Навуковая ступень акадэмік АН СССР[d] (1943)
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч навукі Украінскай СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Адэса ў сям’і стацкага саветніка. Скончыў гімназію ў Адэсе. У 1899 годзе скончыў медыцынскі факультэт (сучасны Нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт імя А. А. Багамольца) Універсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве (зараз Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі)[3]. Працаваў у клініцы ўнутраных хвароб Кіеўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам В. П. Абразцова. Абараніў доктарскую дысертацыю ў лабараторыі І. П. Паўлава. З 1 студзеня 1905 года быў зацверджаны на пасадзе штатнага ардынатара тэрапеўтычнай факультэцкай клінікі Універсітэта Святога Уладзіміра[4]. У 1906 годзе працаваў у Мюнхене, у клініцы прафесара Фрыдрыха Мюлера[4]. У 1907—1919 гадах прафесар Кіеўскага жаночага медыцынскага інстытута і адначасова чытаў лекцыі ў Кіеўскім універсітэце.

З пачаткам Грамадзянскай вайны М. Д. Стражэска з сям’ёй пераязджае ў Адэсу[4]. У 1919—1922 гадах займаў пасады прафесара тэрапеўтычнай факультэцкай клінікі, загадчыка кафедры тэрапіі[3] Новарасійскага ўніверсітэта, кансультанта Адэскага ваеннага шпіталя. Таксама займаўся прыватнай практыкай. З 1922 года М. Д. Стражэска дырэктар клінікі прапедэўтыкі, а затым шпітальнай клінікі Кіеўскага медыцынскага інстытута, у 1929—1952 гадах — дырэктар факультэцкай клінікі. У 1936 годзе быў прызначаны дырэктарам арганізаванага на базе клінічнага аддзела Інстытута эксперыментальнай біялогіі і паталогіі Інстытута клінічнай медыцыны (сучасны Інстытут кардыялогіі імя акадэміка М. Д. Стражэскі)[4]. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў кансультантам шпіталяў Міністэрства аховы здароўя СССР, быў прафесарам кафедры тэрапіі Башкірскага медыцынскага інстытута і 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута[3]. З 1943 года М. Д. Стражэска дырэктар адноўленага Украінскага навукова-даследчага інстытута клінічнай медыцыны[3].

Памёр М. Д. Стражэска 27 чэрвеня 1952 года. Пахаваны на Лук’янаўскіх могілках у Кіеве.

Навуковая дзейнасць правіць

М. Д. Стражэска — аўтар больш за 100 навуковых прац[3], прысвечаных розным пытанням клінікі і лячэння ўнутраных хвароб (рэўматызму, сепсісу, захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, кровазвароту і інш.[2]). У 1910 (1909[2]) годзе ў працы «К симптомологии и диагностике тромбоза венечных артерий сердца» разам з В. П. Абразцовым зроблена апісанне клінікі інфаркту міякарда і выяўлена яго асноўнае паталагічнае звяно[3]. Апісаў шэраг сіндромаў і сімптомаў пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, распрацаваў вучэнне аб функцыянальнай недастатковасці кровазвароту. Разам з У. X. Васіленкам стварыў класіфікацыю недастатковасці кровазвароту, навукова абгрунтаваў тэорыю рэўматызму як інфекцыйна-алергічнага захворвання стрэптакокавай этыялогіі, выявіў сувязь паміж сепсісам, эндакардытам і рэўматызмам, апісаў заканамернасці суадносін сардэчнай астмы і стэнакардыі (грудной жабы). Распрацаваў прынцыпы фізічнай дыягностыкі хвароб брушной поласці[2]. Яму належаць даследаванні так званых хранічных інфекцый, а таксама раневага сепсісу, алергіі, герыятрыі, гематалогіі, шоку, туберкулёзу і інш.[3] У час працы ў Маскве ў Цэнтральным навукова-даследчым шпіталі Чырвонай Арміі займаўся вывучэннем праблемы інфекцыі і сепсісу пры раненнях[4].

Быў рэдактарам рэдакцыйнага аддзела «Унутраныя хваробы» 1-га выдання «Вялікай медыцынскай энцыклапедыі»[3].

Сярод апублікаваных прац:

  • О периодических колебаниях кровяного давления, зависящих от деятельности сердца / Прив.-доц. Н. Д. Стражеско, ассист. Терапевт. факультет. клиники; (Из Фармакол. лаб. И. Ун-та св. Владимира). — Киев: тип. Имп. Ун-та св. Владимира, 1908. — [2], 36 с., 13 л. граф.: ил.; 25 см;
  • Основы физической диагностики заболеваний брюшной полости : Пособие для студентов и врачей / Проф. д-р Н. Д. Стражеско. — Харьков : Гос. изд. Украины, 1924. — VIII, 195 с. : ил.; 26 см;
  • Строфантин, как сердечное средство : (Внутрен. впрыскивания) / Д-р мед. Н. Д. Стражеско, прив.-доц. И. Ун-та св. Владимира; (Из Фармакол. лаб. и Терапевт. фак. клиники). — Киев : тип. С. В. Кульженко, 1910. — [4], 62, IV с. : табл., граф. ; 26 см;
  • О ревматизме / акад. Н. Д. Стражеско. — Киев: Медиздат, 1935. — Обл., 124, [2] с., 2 с. объявл. ; 18 см;
  • Атлас клинической гематологии / Н. Д. Стражеско, акад., заслуж. деятель науки, Д. Н. Яновский, д-р мед. наук. — [Киев]: Медгиз УССР, 1940. — 184 с. : ил., схем.; 26 см;
  • Основы физической диагностики заболеваний брюшной полости — Киев, 1948;
  • Избранные труды, т. 1—2. — Киев, 1955—1956.

Узнагароды і званні правіць

Ушанаванне памяці правіць

 
Памятная манета Нацыянальнага банка Украіны

У гонар вучонага названа вуліца ў Кіеве. У 1952 годзе імя М. Д. Стражэскі прысвоена Інстытуту кардыялогіі, на будынку інстытута і на доме, у якім ён жыў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі. У 1978 годзе на тэрыторыі Інстытута кардыялогіі адкрыты помнік. У 1981 годзе ў Інстытуце кардыялогіі адкрыты музей М. Д. Стражэскі. У 2006 годзе Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарачэнне памятную манету ў гонар Мікалая Стражэскі наміналам 2 грыўні. У горадзе Адэса ў гонар акадэміка Стражэскі ўстаноўлена стэла.

Зноскі

  1. а б в Стражеско Николай Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в г БелЭн 2002.
  3. а б в г д е ё ж Большая медицинская энциклопедия 1985.
  4. а б в г д Коваленко В. Н., Корнацкий В. М. Академик Н. Д. Стражеско — клиницист, учёный, человек // Научно-практическая ревматология, № 3, 2009. (руск.)

Літаратура правіць

  • Стражэ́ска Мікалай Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 193. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Василенко В. Х. СТРАЖЕСКО Николай Дмитриевич // Большая медицинская энциклопедия : [в 30 т. ] / гл. ред. акад. Б. В. Петровский; [Акад. мед. наук СССР]. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 24: Сосудистый шов — Тениоз. — 544 с. — 150 800 экз. (руск.)
  • Коваленко В. Н., Корнацкий В. М. Академик Н. Д. Стражеско — клиницист, учёный, человек // Научно-практическая ревматология, № 3, 2009. (руск.)

Спасылкі правіць