Мікалай Кузьміч Спірыдзенка

Мікалай Кузьміч Спірыдзе́нка[1] (30 снежня 1916 (12 студзеня 1917), вёска Беразуга, Гарадоцкі павет, цяпер Шумілінскі раён — 27 снежня 1980) — Герой Савецкага Саюза (1945), генерал-маёр (1961).

Мікалай Кузьміч Спірыдзенка
Род дзейнасці настаўнік
Дата нараджэння 12 студзеня 1917(1917-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1980(1980-12-27) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава III ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Магіла Спірыдзенкі на Кунцаўскіх могілках Масквы

Скончыў Віцебскі аэраклуб (1937), Барысаглебскую ваенную авіяшколу лётчыкаў (1938), Ваенна-паветраную акадэмію (1950), Ваенную акадэмію Генштаба (1957).

З 1937 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года на Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Заходнім, 2-м Беларускім франтах. Камандзір эскадрыллі, намеснік камандзіра знішчальнага авіяцыйнага палка маёр М. К. Спірыдзенка зрабіў 337 баявых вылетаў, удзельнічаў у 85 паветраных баях, збіў 15, у групе 6 самалётаў праціўніка.

Да 1970 года ў Савецкай Арміі, у 1962—1970 гадах выкладчык ваеннай акадэміі. Жыў у Маскве.

Зноскі

Літаратура правіць