Мікалай Мікалаевіч Тамашэвіч
Мікалай Мікалаевіч Тамашэ́віч[1] (13 мая 1921, вёска Новыя Валосавічы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 23 верасня 1983) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Мікалай Мікалаевіч Тамашэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 мая 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1983 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | капітан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьМ. М. Тамашэвіч нарадзіўся ў вёсцы Новыя Валосавічы (цяпер у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў і 2 курсы рачнога тэхнікума ў Мазыры. У Чырвонай Арміі з 1940 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, Карэльскім франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Латвіі, Эстоніі, абароны і прарыву блакады Леніграда, вызвалення Карэліі і Запаляр’я. У 1943 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.
Экіпаж танка (7-я асобная гвардзейская танкавая брыгада) пад камандаваннем малодшага лейтэнанта М. М. Тамашэвіча вызначыўся 22 студзеня 1944 года у ходзе баёў за вёску Кшэнціцы ў Ленінградскай вобласці: прарваў абарону праціўніка, трапіўшы ў акружэнне, на працягу 3-х дзён вёў абарону да падыходу асноўных сіл савецкай пяхоты.
У 1945 годзе М. М. Тамашэвіч скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бронетанкавую школу і працягваў службу ў Ленінградскай ваеннай акрузе (камандзір танкавага батальёна).
З 1956 года капітан М. Тамашэвіч у запасе. Жыў і працаваў у Ленінградзе.
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- Медаль «За адвагу»
- Медаль «За абарону Савецкага Запаляр’я» і інш.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Тамашэ́віч Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 412—413. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тамашэ́віч Мікалай Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 498—499. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- Лепельчане — Герои Советского Союза Архівавана 9 лістапада 2013. (руск.)
- Мікалай Мікалаевіч Тамашэвіч на сайце «Героі краіны»