Мікалай Мікалаевіч Фігуроўскі

сцэнарыст, рэжысёр, пісьменнік, перакладчык

Мікалай Мікалаевіч Фігуроўскі (7 снежня 1923, Чухлама, Кастрамская губерня, РСФСР — 14 чэрвеня 2003, Масква, Расія) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, пісьменнік, перакладчык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1964).

Мікалай Мікалаевіч Фігуроўскі
Дата нараджэння 7 снежня 1923(1923-12-07) ці 16 снежня 1923(1923-12-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 2003(2003-06-14)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Rita Gladunko[d] і Valentina Pavlovna Koetsenko[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, перакладчык, акцёр
Узнагароды
IMDb ID 0276763

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 7 снежня 1923 года ў горадзе Чухлама Кастрамской губерні ў сям’і сельскага настаўніка, выпускніка духоўнага вучылішча Мікалая Міхайлавіча Фігуроўскага. Дзед Міхаіл Іванавіч Фігуроўскі быў сельскім дзячком, пасля рэвалюцыі святар; расстраляны ў 1937 годзе.

У 30-я гады пераехаў з бацькамі ў сяло Цярноўка Русанаўскага раёна Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці, дзе скончыў сярэднюю школу (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1951 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІК (майстэрня Ігара Саўчанкі). У 1953—1965 гадах працаваў рэжысёрам і сцэнарыстам на кінастудыі «Беларусьфільм», затым — на «Масфільме».

З 1970 года — кіраўнік сцэнарнай майстэрні ва УДІК, прафесар. Сярод яго выпускнікоў былі Сяргей Сяльянаў, Юрый Арабаў, Бахыт Кілібаеў, Арыф Аліеў,

Пераклаў з англійскай мовы раман Гаральда Робінса «Стылет».

Член Саюза кінематаграфістаў СССР, член Саюза пісьменнікаў СССР (1962). Член КПСС з 1966 года.

Творчасць

правіць

На «Беларусьфільме» паставіў фільмы «Дзеці партызана» (1954, з Л. Голубам), «Палеская легенда» (паводле апавядання «Лес шуміць» У. Караленкі, 1957, з П. Васілеўскім), па уласных сцэнарыях «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1968, сцэнарый з А. Кучарам), «Веснавыя навальніцы» (1960), «Колькі лёт, колькі зім!» (1966). Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Апавяданні пра юнацтва» (1961) і «Рудабельская рэспубліка» (1972; паст. на кінастудыі «Беларусьфільм»), «Калі дрэвы былі вялікія» (1962), «Вясна на Одэры» (1968), «Злачынства і кара» (паводле Ф. Дастаеўскага, 1970, з Л. Куліджанавым), «Мора ў агні» (1972, з Л. Скакавым), «Аповесць пра двух салдатаў» (1977, з У. Умарбекавым), «Жанчына здалёк» (1979), «Рэпартаж з лініі агню» (1985) і інш. Аўтар рамана «Знак Вадалея» (кн. 1—2, 1985—2003).

Прэміі і ўзнагароды

правіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР імя Хамзы (1977).

Зноскі

правіць
  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 2 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць