Мікалай Сямёнавіч Самокіш
Мікалай Сямёнавіч Самокіш (руск.: Никола́й Семёнович Само́киш; 25 кастрычніка 1860, Нежын, Чарнігаўская губерня — 18 лютага 1944, Сімферопаль, РСФСР) — украінскі мастак.
Мікалай Сямёнавіч Самокіш | |
---|---|
укр.: Микола Семенович Самокиш | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1860[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1944[3][2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Алена Пятроўна Самокіш-Судкоўская[d] |
Род дзейнасці | мастак, прафесар, графік, ілюстратар, настаўнік мастацтва, ваенны карэспандэнт |
Месца працы | |
Жанр | анімалістыка і батальны жанр |
Вучоба | |
Уплыў | Bogdan Willewalde[d] |
Уплыў на | Q12154416?, Q106256454?, Q106805041?, Пётр Котаў[d], Juriy Vasilevitsj Balanovskiy[d], Mykola Slipchenko[d], Memet Abselyamov[d], Leonid Chernov[d], Q115728115?, Q120971609?, Litvinenko Valentin Gavrilovich[d], Міхаіл Іванавіч Авілаў, Q123908212?, Q125447870?, Q125459266?, Yuri Vasilievich Volkov[d] і Osip Avsiyan[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акадэмік (1890) і Правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1913), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1937), Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941).
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 кастрычніка 1860 года ў Нежыне (Чарнігаўская губерня) ў сям’і паштальёна Нежынскай паштовай канторы Сямёна Самокіша, як мяркуецца, — этнічнага венгра. Вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1879—1885).
З 1885 па 1888 годы ўдасканальваў навыкі ў Парыжы пад кіраўніцтвам вядомага баталіста Эдуарда Дэтайля. У 1890 годзе за працу «Табун матак Нава-Томнікаўскага коннага завода» ўдастоены звання акадэміка.
Коні займаюць асаблівае месца ў творчасці Самокіша. Коні Самокіша сусветна вядомыя. За выявы коней яго ўзнагароджвалі (абралі акадэмікам за «Табун матак Нава-Томнікаўскага коннага завода», далі медаль Сусветнай выставы за «Чацвярню на павароце»). За любоў да малявання коней яго і пагардліва лаялі, пісалі, што ён «халтуршчык» і «паўтараецца» ў сваіх малюнках "на батальныя і «конскія» тэмы
У адной з залаў Віцебскага вакзала Санкт-Пецярбурга, пабудаванага ў 1901—1904 гадах, сцены ўпрыгожаны пано М. С. Самокіша і яго жонкі А. П. Самокіш-Судкоўскай, прысвечанымі гісторыі Царскасельскай чыгункі.
Аўтар тысяч кніжных і часопісных ілюстрацый. Сярод іх — ілюстрацыі да твораў А. С. Пушкіна («Палтава»), Л. М. Талстога («Халстамер»), М. В. Гогаля і інш.
У 1912 годзе да 100-гадовага юбілею Вайны 1812 года стварыў серыю малюнкаў для часопіса «Ніва» — цэлы шэраг паслядоўных эпізодаў, найгалоўных бітваў і паходаў рускай і французскай армій: ад «Пераходу праз Нёман 12 чэрвеня 1812 года» да «Напалеон пакідае войска ў Смаргоні 3 лістапада 1812 года».
У 1920—1930-я гады працаваў у Крыме. У 1936—1941 гадах працаваў у Харкаўскім мастацкім інстытуце. Падчас нямецкай акупацыі Крыма (1941—1944) Самокіш заставаўся ў Сімферопалі, дзе і памёр 18 студзеня 1944 года.
Галерэя
правіць-
Табун матак Нова-Томнікаўскага коннага завода. (1890).
-
На пастой. Канец XIX ст.
-
Тройка (на разгоне).
-
З’ява св. Савы Старажоўскага.
-
Справа каля Вафангоў. 17 мая 1904 года.
-
З набегу генерала Мішчанкі на Інкоў: атрад забайкальскіх казакоў з перакладчыкам.
-
Пагоня. Вайна 1904—1905. (З дзённіка мастака, 1908).
-
Вайна 1904—1905. (З дзённіка мастака, 1908).
-
Атака Шэвардзінскага рэдута. Літаграфія па малюнку М. Самокіша (1910).
-
Подзвіг салдат Раеўскага пад Салтанаўкай. (1912).
-
Атака літоўцаў. (1912).
-
У Галіцыі. Кавалерыст. (1914).
-
Вечар у Крыме.
Зноскі
- ↑ Nikolai Semenovich Samokish // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б V. P. Tsel’tner Nikolay Samokish [Samokisha] // Samokish [Samokisha], Nikolay // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T075538
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
Літаратура
правіць- Самошкін Мікалай Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 141. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).