Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч

Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч (нар. 18 студзеня 1952, в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны-гісторык, які займаецца даследаваннямі сацыяльна-палітычнайгісторыі Беларусі канца ХVІІІ — ХХ стст., вывучае тэарэтыка-метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання, метадалогію гістарычнага даследавання

Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч
Дата нараджэння 18 студзеня 1952(1952-01-18) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

У 1959 годзе пайшоў на вучобу ў Дзівінскую школу-інтэрнат. У 1970 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. Атрымаўшы дыплом з адзнакай (1974), малады спецыяліст з 1974 года па 1978 год працаваў дырэктарам Слабадской няпоўнай сярэдняй школы ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Пасля заканчэння службы ў Савецкай арміі з лістапада 1979 года — настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 116 г. Мінска.

У 1980 годзе выбраны адказным сакратаром Фрунзенскай раённай арганізацыі Добраахвотнага таварыства аматараў кнігі БССР. На гэтай пасадзе шмат часу надаваў вывучэнню літаратуры, у першую чаргу гістарычнай.

У 1985 годзе перайшоў на працу ў Мінскі кааператыўны тэхнікум, дзе выкладаў грамадскія дысцыпліны.

З 1987 года па 2002 года працаваў на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Работа государственных, политических и общественных организаций Беларуси по жизнеустройству и воспитанию детей, оставшихся без родителей (1943—1950 гг.)».

Дацэнт (1995) М. У. Смяховіч плённа спалучаў выкладчыцкую і навуковую дзейнасць. У верасні 1997 года за шэраг навуковых прац па гісторыі Беларусі стаў лаўрэатам прэміі БДПУ імя М. Танка.

З 2002 года па 2005 год — дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін, паліталогіі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

З верасня 2005 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, дзе спачатку ўзначаліў аддзел гісторыі беларускай дзяржаўнасці, у 2006 годзе — Цэнтр гісторыі індустрыяльнага грамадства. Даследуе гісторыю беларускай дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічную гісторыю, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання. Як кіраўнік Цэнтра, надаваў шмат увагі арганізацыі навуковых даследаванняў, гістарычнай распрацоўцы нацыянальна-дяржаўных канцэпцый асноўных этапаў развіцця беларускай дзяржаўнасці, эвалюцыі ідэі самавызначэння беларускага народа ў XIX — пачатку XX стст., яе ўвасаблення ў жыццё на працягу XX стагоддзя.

Са студзеня 2016 года — загадчык Цэнтра новай і навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 2021 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Сельская гаспадарка Савецкай Беларусі ў 1943—1991 гг.: аднаўленне і развіццё».

Навуковая дзейнасць правіць

Папоўніў скарбонку беларускай гістарыяграфіі цікавымі арыгінальнымі даследаваннямі, якія атрымалі прызнанне як у рэспубліцы, так і па-за яе межамі. Аўтар больш за 210 навуковых публікацый, у тым ліку дзвюх манаграфій: «История и метод» (2004), «Сельская гаспадарка Беларусі ў 1943—1991 гадах: этапы развіцця дасягненні, вопыт» (2017). Адзін з аўтараў і рэдактараў пяцітомнага выдання «История белорусской государственности» (2018—2020).

Бібліяграфія правіць

  • Восень 1939 года ў гістарычным лёсе Беларусі : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 24 верасня 2009 г.) / НАН Беларусi, Iн-т гiсторыi; рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.), М. У. Смяховіч [і інш.]. — Мінск, 2010. — 413 с.
  • История белорусской государственности : в 5 т. / Национальная академия наук Беларуси, Институт истории. — Минск : Беларуская навука, 2020. — Т. 5. Национальная государственность на переломе эпох (вторая половина XX — начало XXI в.) / [А. А. Коваленя и др. ; ответственный редактор тома Н. В. Смехович]. — 758 с.
  • Смяховіч, М. У. Вырашэнне праблемы дзіцячага сіроцтва на Беларусі ў паршыя пасляваенныя гады / М. У. Смяховіч // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы) : усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў : тэзісы дакладаў і паведамленняў, Мінск, 3-5 лютага 1993 г. — Мінск, 1993. — С. 211—213.
  • Смехович, Н. В. История и метод / Н. В. Смехович; [редактор А. М. Лютый]. — Минск : РИВШ, 2004. — 287 с. : ил.
  • Смехович, Н. В. Исторические истоки, этапы становления и развития белорусской государственности (теоретико- методологическое эссе) / Н. В. Смехович // Российские и славянские исследования: науч. сб. / Белорус. гос. ун-т.; А. П. Сальков, О. А. Яновский (отв. редакторы) [и др.]. — Минск, 2008. — Вып. 3. -С. 9-25.
  • Смехович, Н. В. Методологические школы и направления философии истории / Н. В. Смехович // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны / адк. рэд. С. М. Ходзін. — Мінск, 2002. — Вып. 1. — С. 77-81.
  • Смехович, Н. В. Методология исторического исследования в зеркале научной дискуссии конца ХХ века / Н. В. Смехович // Заходні рэгіён Беларусі вачыма гісторыкаў і краязнаўцаў : зборнік навуковых артыкулаў. — Гродна, 2006. — С. 397—403.
  • Смехович, Н. В. Сельская гаспадарка Савецкай Беларусі ў 1943—1991 гг.: аднаўленне і развіццё : аўтарэферат дысертацыі … доктара гістарычных навук : 07.00.02 / Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч ; ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». — Мінск, 2019. — 48 с.
  • Смехович, Н. В. Сельская гаспадарка Беларусі ў 1943—1991 гадах: этапы развіцця, дасягненні, вопыт. / М. У. Смяховіч. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 439 с.
  • Смехович, Н. В. Сопротивление колхозного крестьянства Беларуси сталинской аграрной политике: формы и направления (1946—1952 гг.) / Н. В. Смехович // Октябрьская революция в исторических судьбах белорусской государственности : сборник статей. — Минск, 2020. — С. 114—121.
  • Смяховіч, М. У. Вырашэнне праблемы дзіцячага сіроцтва на Беларусі ў паршыя пасляваенныя гады / М. У. Смяховіч // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы) : усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў : тэзісы дакладаў і паведамленняў, Мінск, 3-5 лютага 1993 г. — Мінск, 1993. — С. 211—213.
  • Смехович, Н. В. История советского государства в зеркале «новой» исторической науки России (конец XX — начало XXI века) / Николай Смехович // Беларуская думка. — 2020. — № 10. — С. 56-62.
  • Смехович, Н. В. Адміністрацыйна-ўпраўленчы персанал калгасаў і саўгасаў БССР (1953—1985 гг.) / М. У. Смяховіч // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2017. — № 2. — С. 51-59.
  • Смехович, Н. В. Савецкая аграрная палітыка ў Беларусі: кірункі, праблемы, вопыт (1965—1985 гг.) / М. У. Смяховіч // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. — 2017. — № 1. — С. 12-20.
  • Смяховіч, М. У. Праявы супраціву беларускага калгаснага сялянства сталінскай аграрнай палітыцы (1946―1952 гг.) / Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2017. — № 12. — С. 4-16.
  • Смяховіч, М. У. Гісторыяграфія гісторыі сельскай гаспадаркі Беларусі: здабыткі і праблемы (1943—1991 гг.) / М. У. Смяховіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2016. — № 3. — С. 40-51.
  • Смяховіч, М. У. Меліярацыя ў Савецкай Беларусі: этапы, асаблівасці, вопыт (1944—1991 гг.) / М. У. Смяховіч // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2016. — № 4. — С. 50-55.
  • Смяховіч, М. У. Аплата працы ў калгасах і саўгасах БССР (1944—1985 гг.) / М. У. Смяховіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2015. — № 3. — С. 50-60.
  • Смехович, Н. Дефиниция «государственность»: новое содержание / Николай Смехович; подготовила Ирина Емельянович // Наука и инновации. — 2014. — № 10. — С. 60-61.
  • Смехович, Н. В. Историческая наука и образование в современном общественном сознании / Н. В. Смехович // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». — 2014. — № 6. — С. 3-6.
  • Смяховіч, М. У. «Новая аграрная палітыка» ў СССР і яе асаблівасці ў БССР: асноўныя напрамкі (1986—1991 гг.) / М. У. Смяховіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2014. — № 4. — С. 51-64.
  • Смехович, Н. Белорусская государственность: истоки и формы / Николай Смехович // Беларуская думка. — 2013. — № 11. — С. 74-81.
  • Смехович, Н. В. Ценности Школы «Анналов» для изучения истории Беларуси / Н. В. Смехович // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». — 2013. — № 1. — С. 13-15.
  • Гурьянова, И. В. Меценацтво в Беларуси: нравственные истоки, исторические формы и традиции / И. В. Гурьянова, Н. В. Смехович // Гуманітарна-эканамічны веснік. — 2006. — № 2. — С. 3-11.
  • Смяховіч, М. У. Нацыянальная ідэя беларусаў у XX стагоддзі : гістарычны аналіз праблемы / М. У. Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1998. — № 3. — С. 20-25.
  • Смяховіч, М. У. Узаемаадносіны самадзяржаўя з каталіцкай царквой на Беларусі / М. У. Смяховіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1995. — № 1. — С. 45-50.

Узнагароды правіць

У 2018 годзе узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. — С. 441. (Імі ганарацца землякі).
  • Гапанович, А. Н. Николай Владимирович Смехович / Афанасий Гапанович // Дивин ― древний и молодой / Афанасий Гапанович. — Брест, 2017. — С. 77-78. — (Известные уроженцы и жители Дивина).
  • Корзенко, Г. В. Смехович Николай Владимирович / Г. В. Корзенко // Историки Беларуси в начале XXI столетия : библиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 357—358.
  • Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Кобрын, 2020. — С. 142—144 : фат.
  • Вядомыя людзі, ураджэнцы в. Дзівін: Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2016. — С. 27-28.
  • 70 гадоў з дня нараджэння М. У. Смяховіча (1952) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча- бібліяграфічны каляндар на 2021—2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2020. — С. 58.
  • Смехович, Н. В. Мы помним, как всё начиналось / Николай Смехович; [беседовала] Лилия Хлыстун // Рэспубліка. — 2021. — 15 чэрвеня (№ 111). — С. 7.
  • Кандидат исторических наук Николай Смехович — о событиях 30-летней давности.
  • Смехович, Н. В. «Бэчебэсовцы». Так народ называл холуев, пошедших в услужение к фашистам / [Николай Смехович; беседовала] Екатерина Веселуха // Сельская газета. — 2021. — 20 марта (№ 32). — С. 9.
  • Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2017. — № 12. — С. 4.
  • Яноўская, В. Міхась Восіпавіч Біч (1936—1999) : жыццё і навуковая дзейнасць : да 80 годдзя з дня нараджэння / Валянціна Яноўская // Беларускі гістарычны часопіс. — 2016. — 8 жніўня. — С. 29-33.
  • Гл. на с. 30-31 — М. У. Смяховіч.
  • Даніловіч, В. З гісторыяй у працы і жыцці / Вячаслаў Даніловіч, Міхаіл Касцюк // Веды. — 2012. — 16 студзеня. — С. 7.