Мікалай Чацвярцінскі
Мікалай Святаполк-Чацвярцінскі (? — 1659[1] ці 1661) — князь, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1649—1661).
Мікалай Чацвярцінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Mikołaj Światopołk-Czetwertyński | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гедэон Раецкі | ||||||
Пераемнік | Якуб Тэадор Кунцэвіч | ||||||
Смерць | 1661 | ||||||
Род | Чацвярцінскія | ||||||
Бацька | Стэфан Чацвярцінскі | ||||||
Маці | Ганна Бокій | ||||||
Жонка | Даміцэла Саламярэцкая | ||||||
Дзеці | Стэфан, Аляксандр Гіларый, Мікалай Адам |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з роду князёў Святаполк-Чацвярцінскіх герба ўласнага «Руская Пагоня», сын брацлаўскага падкаморага Стафана і Ганны Бокій.
Пасол на соймы 1632, 1639, 1648, дэпутат Кароннага трыбунала ў 1649, каралеўскі ротмістр. 5 лютага 1649 года прызначаны кашталянам менскім «па Гедэоне Раецкім».
У 1634 пазычыў пэўную суму свайму стрыю Фёдару, а ў 1645 судзіўся аб збеглых у Косніцу падданых са Станіслаўскім. У 1664 удзельнічаў у падзеле маёнткаў з братам Стэфанам.
Быў актыўным абаронцам праваслаўя. Адхіліў прапанову Багдана Хмяльніцкага далучыцца да казацкага паўстання, як каралеўскі ротмістр прыняў удзел у бітвах з казакамі пад Зборавам (1649) і Берасцечкам (1651).
Ажаніўся з дачкой князя Льва Саламярэцкага Даміцыляй, ад якой атрымаў маёнткі Сэхаў, Курчыца і Варонне, і меў трох сыноў: каралеўскага ротмістра Стэфана, Мікалая Адама і Аляксандра Гіларыя.
Зноскі
- ↑ Чацвярцінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
правіць- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
- Чацвярцінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.