Адкрыць галоўнае меню

Мікалай Пятровіч Чэпік (16 красавіка 1960, в. Первы Май, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 29 лютага 1980, Афганістан) — Герой Савецкага Саюза, намеснік камандзіра інжынерна-сапёрнага ўзвода 317-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка ў складзе 40-й арміі Чырванасцяжнай Туркестанскай ваеннай акругі, гвардыі старшы сяржант.

Мікалай Пятровіч Чэпік
Мікалай Чэпік
Дата нараджэння 16 красавіка 1960(1960-04-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лютага 1980(1980-02-29) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў
Званне
Старшы сяржант
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Юбілейны медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана»

У мірны час, да пачатку Афганскай вайны, працаваў манцёрам на Мінскай станцыі пуцей Беларускай чыгункі. У 1978 г быў прызваны ў рады Савецкай Арміі і адпраўлены служыць у Афганістан у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў.

ПодзвігПравіць

У адным з баёў (29 лютага 1980 года) нам. камандзіра сапёрнага ўзвода старшы сяржант Чэпік М. П. быў паранены ў нагу і акружаны маджахедамі. Каб не патрапіць у рукі ворага жывым, ён падарваў міну, ад аскепкаў якой загінуў, знішчыўшы 32 маджахеды.

УзнагародыПравіць

Званне Героя Савецкага Саюза старэйшаму сяржанту Чэпік М. П. было прысвоена пасмяротна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 28 красавіка 1980.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

ПамяцьПравіць

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 года № 575 пасмяротна ўзнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Быў занесены ў Кнігу пашаны ЦК ВЛКСМ. Імя Героя носяць вуліца ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі і школа, у якой ён вучыўся. У канцы снежня 2004 г. помнік Герою Савецкага Саюза М.П. Чэпіка адкрыты ў абласным цэнтры Віцебскай вобласці Беларусі - горадзе Віцебску[1].


Гл. таксамаПравіць