Мікольск (Буда-Кашалёўскі раён)

былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Міко́льск[1] (трансліт.: Mikoĺsk, руск.: Микольск) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Пасёлак
Мікольск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
1
Насельніцтва
1 чалавек (2004)
СААТА
3205884046
Мікольск на карце Беларусі ±
Мікольск (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Мікольск (Буда-Кашалёўскі раён)
Мікольск (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Мікольск (Буда-Кашалёўскі раён)

На поўначы і захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

правіць

Размяшчэнне

правіць

У 14 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 38 км ад Гомеля.

Гідраграфія

правіць

На поўначы і захадзе праходзяць меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года — фальварак. У 1909 годзе 416 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1925 годзе пасёлкі Мікольск-I і Мікольск-II у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 жыхароў вёскі. З 16 ліпеня 1954 года пасёлак у складзе Рагінскага сельсавета[2]. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). З 1964 года пасёлак у складзе Халоцкага сельсавета[3], з 18 студзеня 1965 года да 24 кастрычніка 2002 года — у складзе Забалоцкага сельсавета[4][5].

Скасаваны ў 2005 годзе.

Насельніцтва

правіць

Колькасць

правіць
  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка

правіць
  • 1897 год — 1 двор, 12 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — Мікольск-I — 23 двары; Мікольск-II — 18 двароў.
  • 1959 год — 226 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  5. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района»

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

правіць