Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Мікіта Корзун
Nikita Korzun.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікіта Іванавіч Корзун
Нарадзіўся 6 сакавіка 1995(1995-03-06)[1] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 174 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Вілафранкенсі
Нумар 18
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2015 Беларусь Дынама (Мінск) 47 (0)
2016 — Украіна Дынама (Кіеў) 20 (0)
2018   Беларусь Дынама (Мінск) 12 (1)
2019   Саудаўская Аравія Аль-Фатэх (Эль-Хаса) 11 (0)
2019 —   Партугалія Вілафранкенсі (Віла-Франка-ды-Шыра)
Нацыянальная зборная**
2011 — 2012 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2012 — 2013 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2013 — 2016 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (1)
2016 — Беларусь Беларусь 14 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 верасня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2019.

Мікіта Корзун (нар. 6 сакавіка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца партугальскага клуба «Вілафранкенсі» (у арэндзе з «Дынама» з Кіева) і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2011 года выступаў за дубль. У асноўнай камандзе дэбютаваў 26 верасня 2012 года ў матчы 1/8 Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі», калі правёў на полі ўсе 90 хвілін. Дэбют у чэмпіянаце адбыўся 17 лістапада 2012 года ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», калі Мікіта ўжо ў кампенсаваны час замяніў Станіслава Драгуна.

У сезоне 2013 стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе дынамаўцаў, пры гэтым нярэдка выхадзіў у стартавым складзе. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым у намінацыі «Футбольная надзея Беларусі»[2].

Сезон 2014 распачынаў у аснове «Дынама», але ў красавіку 2014 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль увесь сезон. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 года, але неўзабаве атрымаў паўторную траўму і ўжо не з’яўляўся ў складзе да канца чэмпіянату. Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе мінчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы, стаў адным з асноўных ігракоў каманды.

У лістападзе 2015 года цікавасць да Корзуна стаў праяўляць данецкі «Шахцёр»[3]. Пазней Мікіта быў запрошаны ў іншы ўкраінскі клуб — «Дынама» з Кіева. 1 лютага 2016 года было афіцыйна абвешчана аб падпісанні кантракта[4]. У сезоне 2015/16 выйшаў на поле толькі ў апошнім матчы сезона, а ў другой палове 2016 года стаў часцей з’яўляцца ў складзе. У пачатку 2017 года зноў страціў месца ў аснове, выступаў за моладзевы склад.

У першай палове сезона 2017/18 зноў стаў трапляць у склад, аднак у 2018 годзе перастаў з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона «Дынама» выставіла Корзуна на трансфер, і ў ліпені 2018 года паўабаронца на правах арэнды вярнуўся ў мінскае «Дынама»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы.

Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года вярнуўся ў Кіеў, аднак у студзені 2019 года не трапіў у склад каманды на замежны збор і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду саудаўскаму клубу «Аль-Фатэх»[6]. У жніўні 2019 года пакінуў «Аль-Фатэх»[7] і на правах арэнды далучыўся да клуба «Вілафранкенсі» з другога дывізіёна Партугаліі[8].

МіжнароднаяПравіць

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 19 лістапада 2013 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Арменіі.

У маі 2016 года са складу моладзевай быў у надзвычайным парадку выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі ў сувязі з траўмамі іншых ігракоў[9]. Дэбютаваў за нацыянальную каманду 27 мая 2016 года ў таварыскім матчы супраць Паўночнай Ірландыі (0:3), выйшаўшы ў стартавым складзе.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Дынама Мінск   5 0
2012 Д1 Дынама Мінск   1 0
2013 Д1 Дынама Мінск   23 0
2014 Д1 Дынама Мінск   4 0
2015 Д1 Дынама Мінск   19 0
2015/16 (2) Д1 Дынама Кіеў   1 0
2016/17 Д1 Дынама Кіеў   11 0
2017/18 Д1 Дынама Кіеў   8 0
2018 (2) Д1 Дынама Мінск   12 1
2018/19 (2) Д1 Аль-Фатэх   11 0

Зноскі

СпасылкіПравіць