Міна (народ)

Міна (хіндзі: मीणा) — племя індаіранскага паходжання у Індыі. Жывуць пераважна ў Раджастхане і Мадх'я-Прадэш. Агульная колькасць - 4 888 тыс. чал. (2015 г.)[1].

Міна
(मीणा)
A Meena of Jajurh.jpg
Малюнак 1835 г.
Агульная колькасць 4888 тыс.
Рэгіёны пражывання Flag of India.svg Індыя
Мова раджастхані, хіндзі, марвары
Рэлігія індуізм
Блізкія этнічныя групы бхілы

Міна маюць розныя паданні аб сваім паходжанні. Некаторыя з іх лічаць, што паходзяць непасрэдна ад бога Вішну, іншыя злучаюць сваё з'яўленне з раджпутамі. Аднак большасць гэтых паданняў сфарміравалася толькі ў XIX ст. Відавочна, міна — народ, які паходзіць са старажытнай дзяржавы Матсья на паўночным захадзе сучаснай Індыі. У сярэднявеччы міна набылі статус асобнай высакароднай касты. Былі вядомы кіруючыя дынастыі, што паходзілі ад міна. Тэрыторыі рассялення міна стала змяняліся з-за ваенных сутычак з суседзямі і былі замацаваны толькі ў 1871 г. брытанскай адміністрацыяй.

Асноўныя гаспадарчыя заняткі — земляробства, жывёлагадоўля і рамяство, у тым ліку ткацтва і вытворчасць ювелірных вырабаў. У мінулым важным заняткам мужчын таксама лічылася ваенная справа. Міна спавядаюць індуізм. Распаўсюджаны пашыраныя сем'і і практыка дзіцячых шлюбаў. Міна вядомы каляровай мужчынскай і жаночай вопраткай, упрыгожваннямі з каштоўных металаў, татуіроўкамі цела.

Зноскі

СпасылкіПравіць