Міхаіл Валер’евіч Зуй

(Пасля перасылкі з Міхась Зуй (акцёр))

Міхаіл Валер’евіч Зуй (нар. 4 красавіка 1981, Мінск) — беларускі акцёр і музыкант.

Міхаіл Зуй
Дата нараджэння 4 красавіка 1981(1981-04-04) (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
IMDb ID 8118935

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 красавіка 1981 года ў Мінску.

У 2001 годзе з Паўлам Яскевічам заснаваў музычны гурт ili-ili. У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі В. М. Раеўскага). Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 2002 года[1].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня 2020 года Міхаіл Зуй разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[2].

Творчасць правіць

Тэатральная правіць

Ролі ў тэатры:

23 верасня 2020 павінна была адбыцца прэм’ера спектакля «Тутэйшыя» па аднайменным творы Янкі Купалы, пастаўленага ў новай версіі рэжысёрам Мікалаем Пінігіным. У гэтым спектаклі Міхаілу была даручана роль настаўніка Янкі Здольніка[3].

Музычная правіць

У 2005—2010 гадах удзельнік гурта Дзецідзяцей (гітара, бэк-вакал, тэксты і інш). З 2011 года ўдзельнічае ў гурце ili-ili.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

  • Міхась Зуй на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.