Міхаіл Ільіч Цэйцін

Міхаіл Ільіч Цэйцін (9 чэрвеня 1920, Горкі, Магілёўская вобласць — 15 красавіка 2018) — беларускі майстар спорту па акрабатыцы, заслужаны трэнер СССР (1961) і Рэспублікі Беларусь, суддзя міжнароднай катэгорыі, дацэнт кафедры гімнастыкі Беларускага ўніверсітэта фізічнай культуры. Старшыня Федэрацыі акрабатыкі Беларусі (1949—1974, цяпер віцэ-прэзідэнт Федэрацыі). Прызёр першынства СССР па акрабатыцы (1949—1952). 5-кратны чэмпіён БССР па акрабатыцы ў 1949—1953 гадах, майстар спорту СССР (1951) Удзельнік савецка-фінлядскай і Вялікай Айчыннай вайнаў.

Міхаіл Ільіч Цэйцін
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1920(1920-06-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 2018(2018-04-15) (97 гадоў)
Род дзейнасці спартыўны акрабат
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За працоўныя заслугі»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР заслужаны трэнер СССР Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Майстар спорту СССР

Біяграфія правіць

У 6-гадовым узросце ён быў прыняты ў вандроўную трупу цыркачоў. У 1930 годзе пасля атрыманай траўмы вярнуўся ў Горкі. Удзельнічаў у гімнастычных святах піянераў і школьнікаў Беларусі і СССР, якія тады праводзіліся. Каманда горацкіх гімнастаў у адных з такіх святаў заняла 3-е месца (1934).

У 1937 годзе паступіў у Мінскі інстытут фізкультуры. За гады вучобы ў інстытуце прайшоў вайну ў якасці стралка-радыста і начальніка парашутна-дэсантнай дывізіі і стаў адным з першых яго выпускнікоў (1947). З 1947 года працуе выкладчыкам Мінскага інстытута фізкультуры (цяпер Беларуская Акадэмія спорту).

Стаў ініцыятарам укаранення спартыўна-прыкладной гімнастыкі ў агульнафізічную падрыхтоўку футбалістаў. У адпаведнасці з распрацаванай ім методыкай удзельнічаў у падрыхтоўцы мінскага «Дынама» да сезона 1982 года, калі каманда стала чэмпіёнам СССР. Трэніраваў футбольную каманду «МТЗ-РІПА». Быў рэжысёрам шматлікіх спартыўна-тэатралізаваных святаў у Маскве, Казані, Мінску, Манголіі.

Аўтар каля 60 навуковых распрацовак па методыцы падрыхтоўкі акрабатаў і прыкладному выкарыстанню акрабатыкі ў футболе. Аўтар методыкі ўмацавання вестыбулярнага апарата для касманаўтаў.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны 17 ордэнамі і медалямі ў т.л. ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалём «За працоўныя заслугі» (21 кастрычніка 1997)[1], Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ганевич, О. Легенда белорусской акробатики Михаил Цейтин: «Даже в самой скромной квартире есть четыре тренажера: ковер, стол, табуретка, диван» : [о заслуженном тренере СССР, уроженце Горок Цейтине М. И.] / Олеся Ганевич // Комсомольская правда. — 2010. — 11 марта. — С. 10-11.
  • Канашиц, С. Упражнения Цейтина / Сергей Канашиц, Александр Старадуб // Советская Белоруссия. — 2014. — 7 июня.
  • Лившиц, В. М. Крутит сальто в 90 лет / В. М. Лившиц // Лившиц, В. М. Евреи в Горках: судьбы и дела / В. М. Лившиц. — Горки — Нацрат Илит, 2012. — С. 238—242.
  • Лившиц, В. М. Стойка на руках в 90 / Лившиц В. М. // Бацькаўшчына : зборнік матэрыялаў краязнаўчай канферэнцыі (г. Горкі, 2010) / галоўны рэдактар Н. А. Глушакова. — Горкі. −2011. — С. 73-75.
  • Лиокумович, С. Л. Евреи Белоруссии в большом спорте / Семен Лиокумович. — Минск : Энциклопедикс, 2007. — 336 с.
  • Цэйцін Міхаіл Ільіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 552.