Міхаіл Аляксандравіч Гаціх

вучоны

Міхаіл Аляксандравіч Га́ціх[1] (нар. 10 чэрвеня 1931) — вучоны ў галіне тарфяной механікі, інфармацыйных тэхналогій, аналізу, кантролю і кіравання прыродаахоўнай дзейнасцю, доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1987).

Міхаіл Аляксандравіч Гаціх
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1931(1931-06-10) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера экалогія і аўтаматызацыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1982)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Радкоўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1962 года працаваў у Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1999 года — у Беларускім навукова-даследчым цэнтры «Экалогія», дзе ў 1999—2004 гадах займаў пасаду загадчыка аддзела[2]. Таксама вядучы навуковы супрацоўніка Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы («БелІСА»)[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па па стварэнню сістэм кіравання і кантролю тэхналагічнымі працэсамі ў торфабрыкетнай прамысловасці, станам прыродна-рэсурснага патэнцыялу рэгіёнаў.

Сярод апублікаванага:

  • Автоматизация процессов сушки торфа на брикетных заводах. — Мн., 1983. (разам з У. Я. Генншафтам і Б. В. Вайтовічам),
  • Влагометрия торфа. — Мн., 1986. (разам з Л. С. Лісам),
  • Физико-механические методы измерения и дозирования массы сыпучих материалов. — Мн., 1987.

Зноскі

  1. БелЭн 1997.
  2. а б Гаціх Міхаіл Аляксандравіч // Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Літаратура правіць

  • Гаціх Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 95. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Гатих Михаил Александрович // Регионы Беларуси: энциклопедия: в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск: БелЭн, 2010. — Т. 2: Витебская область: в 2 кн. — Кн. 1. — С. 292. (руск.)

Спасылкі правіць