Міхаіл Аляксандравіч Слямнёў
Міхаіл Аляксандравіч Слямнёў[1] (нар. 15 лістапада 1939, в. Малыя Стайкі, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны, доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1982). Член Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук (1994), Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей (1996)[2].
Міхаіл Аляксандравіч Слямнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лістапада 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, палітык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1982) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 лістапада 1939 года ў в. Малыя Стайкі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1962 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1962—1966 гадах працаваў настаўнікам у школах Віцебскай вобласці. У 1970 годзе скончыў аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР[2] па спецыяльнасці «Дыялектычны матэрыялізм і філасофскія пытанні прыродазнаўства». У 1970—1971 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1971 года працаваў ў Віцебскім педагагічным інстытуце, з 1982 да 1990 года — загадчык кафедры філасофіі. Член КПСС.
У 1990—1995 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. Абраны ад Віцебскай-Чарняхоўскай выбарчай акругі № 183. Да 1992 года ўваходзіў у Дэмакратычны клуб. Быў старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах.
У 1995—1997 гадах — генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку (Польшча).
У 1998—2005 гадах — загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага філіяла Інстытута сучасных ведаў. У 2005—2007 гадах — прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага філіяла Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін. У 2007—2020 гадах — прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных навук гістарычнага факультэта, у 2020—2021 гадах — прафесар кафедры філасофіі і сацыяльных навук факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш 100 навуковых прац па філасофскіх пытаннях прыродазнаўства, філасофіі і метадалогіі навукі.
Узнагароды
правіць- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982),
- нагрудны знак Міністэрства народнай адукацыі БССР «Выдатнік народнай асветы» (1984),
- нагрудны знак Міністэрства асветы СССР «Выдатнік асветы» (1987),
- заслужаны дзеяч навукі БССР (1991).
- ганаровая грамата Віцебскага аблвыканкама (2010),
- нагрудны знак «За адзнаку» (2021),
- грамата Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021) — за высокія паказчыкі ў развіцці навукі і інавацыйнай дзейнасці, плённае супрацоўніцтва.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч, доктар філасофскіх навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 715.
- Савік М. П. Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 36. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч, доктар філасофскіх навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Левкович В. И., Лазаревич А. А., Довлатова Е. В. Оригинальный учёный, талантливый педагог, профессионал своего дела (К юбилею М. А. Слемнёва) // Философские исследования. Сборник научных трудов. Выпуск 7. — С. 382—384.