Міхаіл Апанасавіч Марыніч
Міха́іл Апана́савіч Мары́ніч (13 студзеня 1940 — 17 кастрычніка 2014) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат, палітвязень Беларусі, вязень сумлення.
Міхаіл Марыніч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Міхасёў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Герасіменка | ||||||
Нараджэнне |
13 студзеня 1940 |
||||||
Смерць |
17 кастрычніка 2014 (74 гады) |
||||||
Бацька | Апанас Сцяпанавіч | ||||||
Маці | Таццяна Мікалаеўна | ||||||
Жонка | Таццяна Баранава | ||||||
Дзеці | Ігар, Павел, Міхаіл | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Старыя Галоўчыцы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Інстытут замежных моў, Мінскую ВПШ. Кандыдат эканамічных навук (1996), тэма дысертацыі: «Рэгуляванне замежнаэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь (стан, праблемы і шляхі ўдасканалення)».
16 гадоў прапрацаваў у будаўніцтве, у тым ліку каля трох гадоў — у Афганістане. У 1979 годзе перайшоў на працу ў савецкія органы ўлады, займаў шэраг кіруючых пастоў: быў намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, якія курыравалі будаўніцтва метрапалітэну, аб’ектаў цеплазабеспячэння і энергетыкі, а з 1990 па 1991 гг. — Старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1990—1994), член Планавай і бюджэтна-фінансавай камісіі і Камісіі па пытаннях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і жыллёва-камунальнай гаспадаркі сяла і гораду.
У 1991 годзе пачаў працаваць у сферы знешняга гандлю, а з 1994 года — у дыпламатычным корпусе Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе нядоўгі час прапрацаваў беларускім паслом у Чэхіі, а таксама Славакіі і Венгрыі па сумяшчальніцтве[1], затым вярнуўся ў Беларусь і ўзначаліў міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Беларусі[2]. З 1999 года Міхаіл Марыніч з’яўляецца паслом Беларусі ў Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі[3][4]. Напісаў заяву аб адстаўцы падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2001 года, каб прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. 15 чэрвеня 2001 года быў адкліканы[5] ў распараджэнне МЗС РБ. Міхаіл Марыніч выбыў з перадвыбарнай гонкі пасля таго, як не набраў неабходнай колькасці подпісаў выбаршчыкаў і не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата.
Пасля выбараў працягнуў палітычную дзейнасць. Узначаліў міжнародную грамадскую арганізацыю «Беларуская асацыяцыя „Дзелавая ініцыятыва“». Датычны як мінімум да дзвюх палітычных ініцыятыў. Гаворка ідзе аб стварэнні блоку Васіля Лявонава «За новую Беларусь», пасля сталага грамадскай фундацыяй з рэгістрацыяй у Маскве, а таксама ўдзеле ў руху «За годнае жыццё!», арганізаваным дэпутатамі групы «Рэспубліка».
У красавіку 2004 года быў арыштаваны, у снежні 2004 года быў прысуджаны да пяці гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суд прызнаў яго вінаватым у завалоданні аргтэхнікай (бязвыплатна перададзенай узначаленай ім асацыяцыі «Дзелавая ініцыятыва» пасольствам ЗША ў Беларусі). Пры гэтым амерыканская дыпмісія ніякіх прэтэнзій Марынічу не прад’яўляла.
Міхаіл Марыніч перанёс інсульт у Аршанскай калоніі ўзмоцненага рэжыму, пасля патрабаванняў беларускай і міжнароднай грамадскасці яго перавялі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь у Мінску[6]. У падтрымку М. Марыніча тады выступілі прэзідэнт Францыі Жак Шырак і прэзідэнт Латвіі Вайра Віке-Фрэйберга, дэпутаты парламентаў многіх краін, Еўрапарламента, парламенцкіх асамблей Рады Еўропы і АБСЕ. Патрабаванне вызваліць Міхаіла Марыніча ўтрымлівалася ў рэзалюцыі Еўрапейскага парламента. Заявы з патрабаваннем неадкладна вызваліць зняволенага прымаў таксама Еўрапейскі саюз і Дзярждэпартамэнт ЗША[6]. У 2005 годзе міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Міхаіла Марыніча вязнем сумлення[7]. 18 лютага 2005 гады тэрмін утрымання пад вартай быў скарочаны да 3 гадоў і 6 месяцаў.
З турмы палітык выйшаў па амністыі ў красавіку 2006 года.
У 2010 годзе Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў Міхаіла Марыніча ахвярай палітычных рэпрэсій. На думку камітэту, суд, які адбыўся ў 2004 годзе, не быў справядлівым і незалежным[8][9], а ў дачыненні да палітыка ўжываліся катаванні і бесчалавечнае, прыніжаючае годнасць абыходжанне[10]. Беларуская дзяржава абавязаная забяспечыць М. Марынічу лячэнне і кампенсацыю за маральныя і фізічныя пакуты, а таксама правесці крымінальны працэс для ўстанаўлення адказных за нягоднае абыходжанне.
У студзені 2010 года у Марыніча здарыўся другі інсульт. 17 кастрычніка 2014 года памёр на 75-м годзе жыцця ў Мінску[11].
Сям’я
правіцьБыў жанаты. Жонка Людміла па спецыяльнасці інжынер-будаўнік, сыны Ігар і Павел — таксама. Ад першага шлюбу двое дарослых сыноў і трое ўнукаў. 12 сакавіка 2007 года ў Аршанскай калоніі № 8 ажаніўся другасна. Жонка — 33-гадовая Таццяна Баранава. У лютым 2007 года нарадзіўся сын Міхаіл.
Захапленні
правіцьЗ кніг аддаваў перавагу гістарычным, любіў класічную і беларускую народную музыку, а таксама песні Уладзіміра Высоцкага. Захапляўся плаваннем, у вольны час наведваў басейн. Таксама яму падабаўся настольны тэніс. Любіў праводзіць вольны час, працуючы на дачы.
Узнагароды
правіць- Ордэн «Знак Пашаны»
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- прэмія Савету Міністраў СССР
- Дзяржаўная прэмія БССР
- Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[12]
У 2000 годзе за ўклад у развіццё замежнаэканамічнай дзейнасці Марыніч быў ганараваны ступені ганаровага доктара эканамічных навук. Ён аўтар кнігі «Введение во внешнюю торговлю». Марыніч быў чалавекам года па меркаванні часопіса «Дело».
Працы
правіцьБольш за 20 прац па пытаннях міжнароднай эканомікі, у тым ліку:
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 18 мая 1994 г. № 3017-XII «О назначении Маринича М. А. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Чешской Республике и Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Словацкой Республике и Венгерской Республике по совместительству и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 27 мая 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 7 сентября 1994 г. № 92 «О назначении Министра внешних экономических связей Республики Беларусь» Архівавана 4 чэрвеня 2012. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1999 г. № 37 «О назначении М. А. Маринича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Латвийской Республике»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 июня 1999 г. № 308 «О назначении М. А. Маринича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Финляндской Республике и Эстонской Республике»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 9 августа 2001 г. № 428 «Об освобождении М. А. Маринича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Латвийской Республике и Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Финляндской Республике и Эстонской Республике по совместительству»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б Памёр палітык Міхаіл Марыніч . Наша Ніва (17 кастрычніка 2014).
- ↑ «Международная амнистия» признала Михаила Маринича Узником совести (руск.)
- ↑ Міхаіл Марыніч: Першая міжнародная рэабілітацыя беларускіх палітвязняў . Еўрапейскае радыё для Беларусі (13 кастрычніка 2010).
- ↑ Міхаіл Марыніч(недаступная спасылка). «Новы час» (4 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2010. Праверана 14 кастрычніка 2012.
- ↑ ААН прызнала Марыніча ахвярай палітычнай расправы . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (4 снежня 2010).
- ↑ Памёр Міхаіл Марыніч . Новы Час (17 кастрычніка 2014).
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 декабря 1998 г. № 1897 «О награждении М. А. Маринича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
правіць- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 14 верасня 2010. (руск.)
- Інтэрв’ю газеце «Новы час» у жніўні 2014 г.