Міхаіл Паўлавіч Катлавец

Герой Савецкага Саюза
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Міхаіл Паўлавіч Катлавец (19141944) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945 год).

Міхаіл Паўлавіч Катлавец
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1914(1914-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1944(1944-10-06) (29 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў бранятанкавыя войскі
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія

правіць

Міхаіл Катлавец нарадзіўся 25 кастрычніка 1914 года ў вёсцы Лешня (цяпер — Мазырскі раён Гомельскай вобласці). У 1938 годзе ён скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У тым жа годзе Катлавец быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў курсы малодшых камандзіраў пры Харкаўскім танкавым вучылішчы. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да студзня 1944 года гвардыі капітан Міхаіл Катлавец камандаваў танкавым батальёнам 41-й гвардзейскай танкавай брыгады 7-га механізаванага корпуса  (руск.) 2-га Украінскага фронта. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР[1].

7 студзеня 1944 года батальён Катлаўца удзельничаў у баі за станцыю Лелекаўка на захадзе ад Кіраваграда, знішчыўшы 7 танкаў ворага. 13 красавіка 1944 года батальён пераправіўся праз Днестр у раёне вёскі Ташлык  (руск.) Грыгарыёпальскага раёна Малдаўскай СССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе. Развіўшы з плацдарма наступленне ён паспяхова прарваў варожую абарону на дзяржаўнай мяжы СССР з Румыніяй. У тых баях Катлавец асабіста знішчыў 4 танкі і 2 САУ ворага. 6 кастрычніка 1944 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў Ціраспалі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Міхаіл Катлавец пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

У гонар Катлаўца названыя вуліцы ў Ціраспалі, Кішынёве, Мазыры[1] в. Лешня.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Катлаве́ц Міхаіл Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 175. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. 3-е ізд., доп. і іспр. — Мінск, 1984.
  • Кетлинская В. К. Танки повернули на запад.