Міхаіл Пятровіч Кунько

Міхаіл Пятровіч Кунько (12 студзеня 1936, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Міхаіл Пятровіч Кунько
Дата нараджэння 12 студзеня 1936(1936-01-12) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Магілёўскім аблвыканкаме, Белдзяржпраекце, архітэктарам Кастрычніцкага раёна Мінска, намеснік начальніка Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Мінскага аблвыканкама, начальнікам аддзела ў Белмясцпрампраекце, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскім аддзяленні Дзіпрасувязі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1966 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан Салігорска (1963), будынак Магілёўграмадзянпраекта (1963), Слуцкая фабрыка мастацкіх вырабаў (1975), раённыя вузлы сувязі, АТС у гарадах Беларусі (1977— 83).

Зноскі

Літаратура правіць