Міхаіл Якаўлевіч Гафт

Міхаі́л Я́каўлевіч Гафт (1913, Мінск — 1987) — беларускі мастак тэатра.

Міхаіл Якаўлевіч Гафт
Дата нараджэння 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 1987
Грамадзянства
Род дзейнасці сцэнограф
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў у 1933 годзе мастацкую студыю ў Менску. Працаваў у 1941—1950 гадах у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі, у 1958—1965 гадах працаваў галоўным мастаком у Гродзенскім абласным драматычным тэатры і ў 1966—1969 гадах у Гомельскім абласным драматычных тэатры[1].

Творчасць правіць

Для творчасці характэрна глыбокае пранікненне ў драматургію твора, тонкае пачуццё тэатральнасці, мастацкі густ. Сярод аформленых ім спектакляў: «Дзеці сонца» Максіма Горкага (1946), «Нараджэнне свету» паводле Аляксея Талстога (1948), «Усё застаецца людзям» Самуіла Алёшына (1959), «Тры сястры» Антона Чэхава, «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі (абодва 1960), «Без віны вінаватыя» Аляксандра Астроўскага (1961), «Тысяча франкаў узнагароды» Віктора Гюго (1962), «Порт-Артур[ru]» паводле Аляксандра Сцяпанава[ru] (1963), «Антоній і Клеапатра» (1964) Уільяма Шэкспіра, «Рудабельская рэспубліка» паводле Сяргея Грахоўскага, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А. Астроўскага (абодва 1968) і інш[1].

Крыніцы правіць

  1. а б Гафт Міхаіл Якаўлевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура правіць