Міхаіл Яраславіч

князь уладзімірскі

Гэта артыкул пра цвярскога і вялікага ўладзімірскага князя. Пра маскоўскага князя, які займаў каля года ўладзімірскі прастол, гл. Міхаіл Яраславіч Харабрыт

Міхаіл Яраславіч
Міхаіл Яраславіч і яго маці Аксіння стаяць перад Хрыстом на цвярской мініяцюры пачатку XIV стагоддзя
Міхаіл Яраславіч і яго маці Аксіння стаяць перад Хрыстом на цвярской мініяцюры пачатку XIV стагоддзя
Вялікі князь Уладзімірскі
1305 — 1318
Папярэднік Андрэй Аляксандравіч
Пераемнік Юрый Данілавіч
Князь Цвярскі
1282 — 1318
Папярэднік Святаслаў Яраславіч Цвярскі
Пераемнік Дзмітрый Грозныя Вочы
Нараджэнне 1271[1][2]
Смерць 1318[2] ці 1319[1]
Род Рурыкавічы
Бацька Яраслаў Яраславіч
Маці Ксенія Юр'еўна[d][3]
Жонка Ганна Дзмітрыеўна[d][4][5]
Дзеці Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы[d], Аляксандр Міхайлавіч[d][6][7], Васіль Міхайлавіч[d] і Канстанцін Міхайлавіч[d][8][9]
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Яраславіч (1271/1272 — 1318) — вялікі князь усяе Русі, князь цвярскі (1282 ці 12861318), у 13051318 — вялікі князь Уладзімірскі. У перыяд вялікага княжання вёў барацьбу з маскоўскім князем Юрыем Данілавічам, які да канца іх супрацьстаяння заняў яскрава праардынскую пазіцыю, і Ноўгарадам. Пасля перадачы велікакняжацкага ярлыка Юрыю Маскоўскаму, перамогі над ім і саюзнымі маскоўскаму князю татарамі ў Барценеўскай бітве, Міхаіл быў выкліканы ў Залатую Арду і па загадзе Узбек-хана забіты, пасля чаго вялікае княжанне перайшло да маскоўскага князя.

Біяграфія

правіць

Князь Міхаіл нарадзіўся ўжо пасля смерці свайго бацькі Яраслава Яраславіча. У 1294 годзе Міхаіл Яраславіч ажаніўся з растоўскай князёўнай Ганнай Дзмітрыеўнай, пасля праслаўленай Праваслаўнай царквой як святая дабраверная княгіня Ганна Кашынская.

У 1300 годзе ўдзельнічаў у паходзе рускіх на Ландскрону, але горад быў узяты да прыходу войскаў Міхаіла Яраславіча, і цвярское войска вярнулася дамоў.

У 1301 годзе ўдзельнічаў у Дзмітраўскім з’ездзе рускіх князёў.

Дата ўзыходжання на ўладзімірскі велікакняжацкі сталец у розных крыніцах падаецца або як 1304, або 1305 год. Гэта звязана з тым вялікі князь уладзімірскі Андрэй Аляксандравіч, які памёр у 1304 годзе, завяшчаў вялікае княжанне Міхаілу, але маскоўскі князь Юрый Данілавіч таксама прэтэндаваў на велікакняжацкі сталец. Як Міхаіл, так і Юрый паехалі на суд да хана. У выніку ханскую грамату ў 1305 атрымаў Міхаіл і, прыехаўшы ва Уладзімір, быў узведзегы Мітрапалітам на сталец.

У перапісцы паміж Міхаілам і канстанцінопальскім патрыярхам Ніфантам I (якая адбылася ў 1310—1314 гадах), выкарыстана зварот вялікі князь усяе Русі — на той момант, гэта першае вядомае выкарыстанне такога звароту да кіраўнікоў Русі. Мяркуецца, што тытул «усяе Русі» быў прыняты ў 1305 годзе, па аналогіі з аналагічнай прыстаўкай у праваслаўных іерархаў.

Летапіс за 1285 паведамляе: «Того же лета заложен бысть на Тфери церковь каменна благоверным князем Михаилом Ярославичем и матерью его княгинею Оксиньею, и преподобным Симеоном»[10]. Гэта быў першы на Русі пасля мангольскага нашэсця Спаса-Праабражэнскі сабор.

У 1293 годзе Дзюдзенева раць мінула Цвер, але горад разарыў баскак Тахта-Цімур (Тахтамір). Міхаіл перайшоў на бок растоўска-яраслаўскіх князёў, якія былі саюзнікамі Андрэя Аляксандравіча ў яго барацьбе супраць старэйшага брата Дзмітрыя, і 1294 годзе ажаніўся з дачкой растоўскага князя Дзмітрыя, Ганнай (пасля Св. Ганнай Кашынскай), такім чынам атрымаўшы правы на Кашынскі ўдзел. Дзмітрый Аляксандравіч перад смерцю (1294) нейкі час жыл у Цверы. У 1295 годзе Міхаіл заключыў саюз з Ноўгарадам «ці ад татарына, ці ад каго-небудзь іншага».

Барацьба з Масквой

правіць
 
Ліцавы летапісны збор: сцэна зневажання і забойства князя

Пасля смерці вялікага князя Андрэя Аляксандравіча (1304) разгарнулася барацьба паміж Міхаілам Яраславічам Цвярскім, які атрымаў ярлык на вялікае княжанне ўладзімірскае, і Юрыем Данілавічам Маскоўскім. Барацьба адбывалася за ўдзелы (Пераслаўль-Залескі 1305, Кастрама 1305, 1317, Гарадзец і Ніжні Ноўгарад 1311—1312), за ўплыў у Ноўгарадзе (Міхаіл арганізоўваў харчовую блакаду ў Таржку ў 1312, а таксама распачаў безвыніковы паход на сам Ноўгарад у 1314), за саюз з царквой (пасля смерці мітрапаліта Максіма ў 1305 годзе мітрапалітам стаў галіцкі іерарх Пётр, а не цвярскі — Геронцій). Міхаіл двойчы хадзіў на Маскву (1305 і 1308), але не змог яе ўзяць. У 1317 годзе ў Барценеўскай бітве цверычы разбілі масквічоў і татараў, а таксама стаялі з імі па двух берагах Волгі пад Кастрамой. У 1314 годзе цверычы пад Таржком разбілі наўгародцаў, і двойчы, у 1314 і 1317 гадах, стаялі з імі пад Цверру па двух берагах Волгі.

Гібель

правіць

Неўзабаве пасля Барценеўскай бітвы Канчака, якая патрапіла ў палон, памерла ў Цверы, цвярскі пасол быў забіты ў Маскве, і абодва князі паехалі ў Арду. Міхаіл прыехаў да хана пазней свайго суперніка. Юрый паспеў настроіць Узбека супраць цвярскога князя.

Адбыўся ханскі суд, пасля якога князя пасадзілі ў калодкі. Праз месяц, пасля доўгіх пакут і катаванняў, Міхаіл Цвярскі быў забіты людзьмі Юрыя Данілавіча і Каўгадыя. Труна з целам князя была перавезена ў Цвер толькі праз год, пасля заключэння дагавора паміж Юрыем і сынам Міхаіла Яраславіча Аляксандрам. Князь Міхаіл Цвярскі быў пахаваны ў Спаса-Праабражэнскім саборы на беразе Волгі (знесены ў савецкі час).

Кананізацыя

правіць

Міхаіл Цвярскі кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой у ліку дабраверных[11] у 1549 годзе на другім Макар’еўскім саборы ў Маскве. У 1632 годзе адбылося здабыццё мошчаў князя. Дзень памяці — 5 снежня.

Сям’я і дзеці

правіць

Жонка — з 1294 года Ганна Кашынская, дачка Дзмітрыя Барысавіча Растоўскага.

Дзеці:

Ушавананне памяці

правіць

У геральдыцы

правіць

Намаляваная на гербе Цверы карона сімвалізуе Міхаіла Яраславіча — першага ў рускай гісторыі главу дзяржавы, які зваўся «самадзержцам». Сцяг Цверы на адным боку мае выяву герба горада, на іншым — Міхаіла Яраславіча і надпіс «Михаил Ярославич, покровитель города» («Міхаіл Яраславіч, заступнік горада»)[12][13](недаступная спасылка)[14].

Зноскі

  1. а б В. Р—в Михаил Ярославич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIXа. — С. 487.
  2. а б zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN Праверана 22 снежня 2022.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. Анна, святые русские // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Ia. — С. 791–792.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Александр Михайлович, князь тверской // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 392–393.
  7. А. А. Кр. Александр Михайлович // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 1. — С. 468–469.
  8. Константин Михайлович // Русский биографический словарьСПб.: 1903. — Т. 9. — С. 119–120.
  9. А. Э. Константин Михайлович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVI. — С. 72–73.
  10. [Троицкая летопись. — М.,1950. с. 343 ]
  11. Святы дабраверны князь Міхаіл Цвярскі
  12. Гісторыя эмблемы і сімвала Архівавана 1 жніўня 2012. Цверы на афіцыйным сайце Адміністрацыі горада Цверы
  13. Отечестволюбец… Архівавана 29 кастрычніка 2007. Материалы международной научной конференции «Великий князь Тверской и Владимирский Михаил Ярославич: личность, эпоха, наследие», ноябрь 1996 г.
  14. Сцяг Цверы

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць