Міхаіл Ільіч Цэйцін
Міхаіл Ільіч Цэйцін (9 чэрвеня 1920, Горкі, Магілёўская вобласць — 15 красавіка 2018) — беларускі майстар спорту па акрабатыцы, заслужаны трэнер СССР (1961) і Рэспублікі Беларусь, суддзя міжнароднай катэгорыі, дацэнт кафедры гімнастыкі Беларускага ўніверсітэта фізічнай культуры. Старшыня Федэрацыі акрабатыкі Беларусі (1949—1974, цяпер віцэ-прэзідэнт Федэрацыі). Прызёр першынства СССР па акрабатыцы (1949—1952). 5-кратны чэмпіён БССР па акрабатыцы ў 1949—1953 гадах, майстар спорту СССР (1951) Удзельнік савецка-фінлядскай і Вялікай Айчыннай вайнаў.
Міхаіл Ільіч Цэйцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 2018 (97 гадоў) |
Род дзейнасці | спартыўны акрабат |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
У 6-гадовым узросце ён быў прыняты ў вандроўную трупу цыркачоў. У 1930 годзе пасля атрыманай траўмы вярнуўся ў Горкі. Удзельнічаў у гімнастычных святах піянераў і школьнікаў Беларусі і СССР, якія тады праводзіліся. Каманда горацкіх гімнастаў у адных з такіх святаў заняла 3-е месца (1934).
У 1937 годзе паступіў у Мінскі інстытут фізкультуры. За гады вучобы ў інстытуце прайшоў вайну ў якасці стралка-радыста і начальніка парашутна-дэсантнай дывізіі і стаў адным з першых яго выпускнікоў (1947). З 1947 года працуе выкладчыкам Мінскага інстытута фізкультуры (цяпер Беларуская Акадэмія спорту).
Стаў ініцыятарам укаранення спартыўна-прыкладной гімнастыкі ў агульнафізічную падрыхтоўку футбалістаў. У адпаведнасці з распрацаванай ім методыкай удзельнічаў у падрыхтоўцы мінскага «Дынама» да сезона 1982 года, калі каманда стала чэмпіёнам СССР. Трэніраваў футбольную каманду «МТЗ-РІПА». Быў рэжысёрам шматлікіх спартыўна-тэатралізаваных святаў у Маскве, Казані, Мінску, Манголіі.
Аўтар каля 60 навуковых распрацовак па методыцы падрыхтоўкі акрабатаў і прыкладному выкарыстанню акрабатыкі ў футболе. Аўтар методыкі ўмацавання вестыбулярнага апарата для касманаўтаў.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны 17 ордэнамі і медалямі ў т.л. ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалём «За працоўныя заслугі» (21 кастрычніка 1997)[1], Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Зноскі
Літаратура правіць
- Ганевич, О. Легенда белорусской акробатики Михаил Цейтин: «Даже в самой скромной квартире есть четыре тренажера: ковер, стол, табуретка, диван» : [о заслуженном тренере СССР, уроженце Горок Цейтине М. И.] / Олеся Ганевич // Комсомольская правда. — 2010. — 11 марта. — С. 10-11.
- Канашиц, С. Упражнения Цейтина / Сергей Канашиц, Александр Старадуб // Советская Белоруссия. — 2014. — 7 июня.
- Лившиц, В. М. Крутит сальто в 90 лет / В. М. Лившиц // Лившиц, В. М. Евреи в Горках: судьбы и дела / В. М. Лившиц. — Горки — Нацрат Илит, 2012. — С. 238—242.
- Лившиц, В. М. Стойка на руках в 90 / Лившиц В. М. // Бацькаўшчына : зборнік матэрыялаў краязнаўчай канферэнцыі (г. Горкі, 2010) / галоўны рэдактар Н. А. Глушакова. — Горкі. −2011. — С. 73-75.
- Лиокумович, С. Л. Евреи Белоруссии в большом спорте / Семен Лиокумович. — Минск : Энциклопедикс, 2007. — 336 с.
- Цэйцін Міхаіл Ільіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 552.